Нашы валейбалісты — другія ў вобласці. 21.by

Нашы валейбалісты — другія ў вобласці

06.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы мінулага тыдня Мядзел прымаў чэмпіянат вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Прынялі ў ім удзел прадстаўнікі 13 раёнаў.
У пятніцу адбыліся гульні групавога этапа. Каманды разбілі на 3 групы. Паядынкі праходзілі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, мядзельскіх СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і ВПК яслі-дзіцячы сад-сярэдняя школа. Нашы валейбалісты трапілі ў групу «А». Разам з імі там гулялі каманды з Лагойскага, Клецкага, Стаўбцоўскага і Бярэзінскага раёнаў. З гэтай групы, як найбольшай па колькасці ўдзельніц, у паўфіналы выходзілі дзве дружыны, з іншых — па адной.
Можна сказаць, што з жараб’ёўкай нашай камандзе пашчасціла: у групу трапілі не самыя моцныя сапернікі. Землякі выйгралі ўсе матчы 2:0 па партыях і выйшлі ў паўфінал. Разам з імі там апынуліся каманды Лагойскага, Мінскага і Слуцкага раёнаў.
У паўфінале згодна жэрабя мядзяльчане зноў трапілі на каманду з Лагойшчыны. І яшчэ раз упэўнена перамаглі.
У фінале землякоў чакаў моцны сапер-
нік — валейбалісты Мінскага раёна. Каманда згуляная — гады чатыры займае прызавыя месцы ў аматарскай лізе сталіцы. Мядзяльчане змаглі аказаць супраціўленне толькі да сярэдзіны партый. Потым госці адрываліся ў ліку і даводзілі партыі да перамогі. Вынік фіналу — 2:0 на карысць каманды Мінскага раёна.
Пераможцы павезлі дадому кубак і грашовы прыз. Мядзяльчан узнагародзілі граматамі. У складзе нашай каманды гулялі Андрэй Русак, Максім Малевіч, Яўген Ардынец, Віталь Варанец, Аляксей Саковіч, Аляксей Карпік, Аляксандр Якубоўскі, Дзяніс Каркоцкі і Максім Валеўка. Трэцяе месца заняла каманда Слуцкага раёна.
Дарэчы, фінал спаборніцтваў аказаўся такі самы, як летась. І тады перамогу над мядзяльчанамі святкавалі прадстаўнікі прысталічча.
— Лічу, што чэмпіянат склаўся для нас добра, — кажа капітан нашай каманды Андрэй Русак. — Другім месцам задаволены: усё ж каманда Мінскага раёна для нас нязручны сапернік. Разы чатыры гулялі з імі ў фінальнай чацвёрцы і ўвесь час мы прайгравалі. З тым жа Слуцкам у нас лепш атрымліваецца змагацца.
— Для фізкультурна-аздараўленчага цэнтра правядзенне такіх спаборніцтваў — гэта набыццё пэўнага вопыту?
— Вядома. Так, у Мядзел прыязджаў суддзя з Мінскай абласной федэрацыі валейбола Аляксандр Сукала. Тлумачыў розныя моманты, дапамагаў вырашаць спрэчныя пытанні.
Магчыма, гэты вопыт неўзабаве спатрэбіцца. Тое, што землякі трапілі ў прызавую тройку, можа яшчэ раз прывезці чэмпіянат вобласці ў Мядзел. Па словах Андрэя, месцам яго правядзення звычайна выбіраюць нейкі з раёнаў-прызёраў.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мінулага тыдня Мядзел прымаў чэмпіянат вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Прынялі ў ім удзел прадстаўнікі 13 раёнаў. У пятніцу адбыліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика