Крымінал. 21.by

Крымінал

07.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ПАНЯДЗЕЛАК на Мядзельшчыне спынены “гастролі” крымінальнага квартэта, удзельнікі якога рабавалі дамы не толькі жыхароў нашага раёна, але яшчэ Валожынскага і Маладзечанскага.

У гэты дзень хтосьці з жыхароў Чарэмшыц убачыў, як за вёскай незнаёмыя  мужчыны цягнулі нешта вялікае і цяжкае. “Напэўна, браканьеры лася падстрэлілі!” — прыйшла першая думка ў галаву. У хуткім часе ў нацыянальны парк “Нарачанскі” паступіла адпаведнае паведамленне. Але супрацоўнікі прыродаахоўнай установы, якія аператыўна выехалі ва ўказанае месца, у выніку знайшлі не тушу сахатага, а… матаблок. Праўда, пазней і з дапамогай прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Сігнал у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіў у 23.30.

Зламыснікаў з дапамогай супрацоўнікаў нацпарку, якія не пакінулі месца здарэння, удалося затрымаць. Імі аказаліся чатыры мужчыны — жыхары Маладзечанскага і Мінскага раёнаў 1970, 1986, 1987 і 1990 гадоў нараджэння, біяграфіі кожнага “упрыгожаны” судзімасцямі. Як хутка высветлілася, менавіта ў Чарэмшыцах была пастаўлена кропка ў злачынным  сцэнарыі дзеянняў затрыманых “гастралёраў”.

А працавала група па наступнай прадуманай і адпрацаванай схеме. Пад выглядам выканаўцаў розных будаўнічых работ мужчыны атрымлівалі доступ ва ўладанні гаспадароў сядзіб і дачных домікаў. Нешта рамантавалі-будавалі і заадно высвятлялі матэрыяльны стан уладальнікаў маёмасці, шукалі каштоўнасці, ацэньвалі рызыкі. На “справу” выязджалі на дзвюх аўтамабілях. “Мерседэс-спрынтэр” вёз нарабаванае, а наперадзе ехала “БМВ-725”. Каб пазбегнуць непрыемнага моманту сутыкнення з праваахоўнымі органамі, вадзіцель легкавушкі, убачыўшы, напрыклад, аўтамабіль з мігалкамі, ствараў бачнасць п’янага за рулём: пачынаў віляць па дарозе. Такім чынам ён правакаваў прадстаўнікоў сілавых структур спыніцца. А мікрааўтобус тым часам мяняў накірунак руху. Нарабаванае везлі ў месца-схованку ў адну з вёсак пад Маладзечнам. Нейкія рэчы пакідалі сабе, нешта — збывалі. У гэты снежаньскі панядзелак улоў быў таксама някепскі: абрабаванымі аказаліся два дамы і столькі ж хлявоў у Чарэмшыцах.

Злачынцы затрыманы, у адносінах да іх узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Зараз вывучаюцца дадатковыя эпізоды іх крымінальнай дзейнасці, сярод якіх ужо высветлены факты крадзяжу маёмасці ў жыхароў Маладзечанскага, Валожынскага і нашага раёнаў.

Як правіла, больш паловы злачынстваў прыпадае на долю крадзяжоў маёмасці розных форм уласнасці, з якіх каля 30% — з дач. Каб трапіць у чужыя гаражы і дачы, зладзеі выкарыстоўваюць розныя спосабы: узлом дзвярэй, уздзеянне на акно, падбор ключа, паварот сарцавіны замка, а часам трапляюць і шляхам свабоднага доступу. Крадуць дарагую бытавую і садовую тэхніку, транспартныя сродкі, будаўнічыя прылады, а таксама прадукты харчавання, адзенне, абутак, прадметы хатняга ўжытку. Не будзьце бяспечнымі, належным чынам клапаціцеся пра захаванне сваёй маёмасці.

Аматараў жа “лёгкай нажывы” папярэджваю, што за крадзеж з дачнага дома прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 4 год.

А. МІНІЧ.

Начальнік РАУС, палкоўнік міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ПАНЯДЗЕЛАК на Мядзельшчыне спынены “гастролі” крымінальнага квартэта, удзельнікі якога рабавалі дамы не толькі жыхароў нашага раёна, але яшчэ Валожынскага і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика