Каб не дапусціць узнікнення пажараў. 21.by

Каб не дапусціць узнікнення пажараў

07.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗІМОЙ на дачных участках людзей сустракаецца мала, але ўсё ж ёсць тыя, хто жыве там круглы год. Пры гэтым не ўсе ўлічваюць, што, як правіла, першапачаткова дачныя домікі будаваліся для часавага пражывання. У выніку ў зімовы час, каб не змерзнуць, людзі інтэнсіўна топяць печы, выкарыстоўваюць абагравальнікі і газавае абсталяванне, якія не заўсёды адпавядаюць усталяваным нормам і патрабаванням пажарнай бяспекі. А гэта нярэдка прыводзіць да пажару.

Каб не дапусціць узнікнення пажараў, якія адбываюцца па прычыне незахавання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі, а таксама для павышэння інфармаванасці насельніцтва пра прычыны і наступствы пажараў, супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы ў садовых таварыствах “Нарачанскі ветэран” і “Малінаўка”, якія размешчаны ў к. п. Нарач. Падчас рэйдаў з грамадзянамі былі праведзены інструктажы, асаблівая ўвага надавалася захаванню рэжыму пячнога ацяплення, правілам карыстання газам, адкрытым агнём, электранагравальнымі прыборамі. Адначасова распаўсюджвалася адпаведная друкаваная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗІМОЙ на дачных участках людзей сустракаецца мала, але ўсё ж ёсць тыя, хто жыве там круглы год. Пры гэтым не ўсе ўлічваюць, што, як правіла, першапачаткова дачныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика