У раёне зачыненага моста катэры МНС перавезлі праз Прыпяць каля 100 чалавек. 21.by

У раёне зачыненага моста катэры МНС перавезлі праз Прыпяць каля 100 чалавек

08.12.2017 22:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

У раёне зачыненага моста ў Жыткавіцкім раёне катэры МНС перавезлі праз Прыпяць каля 100 чалавек. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў афіцыйны прадстаўнік міністэрства Віталь Навіцкі.

"На 16.00 катэры МНС перавезлі праз Прыпяць 91 чалавека, у тым ліку 12 дзяцей", — паведаміў Навіцкі. Ён нагадаў, што рух праз мост у Жыткавіцкім раёне цалкам спынены.

Раней паведамлялася, што ўдзень 7 снежня відавочца затэлефанаваў у МНС і паведаміў, што на мосце праз з'явілася расколіна. Спярша быў спынены аўтамабільны рух праз мост, а потым і пешаходны. Да вырашэння сітуацыі жыхароў на другі бераг Прыпяці будуць перапраўляць ратавальнікі на катэрах.

Увечары 7 снежня ў Жыткавічах прайшло выязное пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Гомельскім аблвыканкаме. Камісія вырашыла перавесці на кругласутачны рэжым працы паромную пераправу для легкавых аўтамабіляў у раёне вёскі Снядзін Петрыкаўскага раёна. Таксама вядуцца іншыя працы.

Жыткавіцкае райпо арганізуе бесперабойную падачу харчовых і нехарчовых тавараў у тураўскі філіял. Жыткавіцкая цэнтральная раённая лякарня узгадніла з калегамі з Лельчыцаў экстранную дастаўку цяжкахворых пры неабходнасці з лякарні Турава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by У раёне зачыненага моста ў Жыткавіцкім раёне катэры МНС перавезлі праз Прыпяць каля 100 чалавек. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў афіцыйны прадстаўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика