Не спыняцца ў развіцці. 21.by

Не спыняцца ў развіцці

13.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У сялянскай гаспадарцы «Антэй-сад» разумеюць, як важна ў нашым не заўсёды спрыяльным для вырошчвання садавіны і гародніны клімаце дыверсіфікаваць вытворчасць і як найменш залежаць ад капрызаў надвор’я. Таму ў развіцці спыняцца не збіраюцца. Так, да ўсяго іншага плануюць грунтоўна заняцца вырошчваннем агуркоў, бульбы.
— Зразумела, што трэба вырошчваць тое, што прадаецца, — кажа кіраўнік «Антэй-сада» Віктар Чабатар. — А памытая бульба стаіць на першым месцы ў попыце сярод гародніны.
Тым больш, абсталяванне для мыцця гародніны ў гаспадарцы ёсць.
Яшчэ працуюць над сур’ёзным праектам — вырошчванне трускалак у закрытым грунце, у цяпліцах з сістэмай кропельнага паліву. Пад цяпліцы адвялі два з паловай гектары зямлі, падрыхтавалі яе. Закупілі абсталяванне, якое пастаўляецца ўжо з Польшчы. Уявіце маштаб: едзе яно ў адзінаццаці вялікагрузных 20-тонных машынах.
— Планы такія, што ў канцы сакавіка павінны ўжо высаджваць расаду, — дадае Віктар Іосіфавіч.
Таму ў бліжэйшы час мяркуюць пачаць мантаж абсталявання. А пакуль узводзяць камп’ютарную залу для прыгатавання спажыўных раствораў.
Разлічваюць, што сучасныя падыходы да гаспадарання ацэняць пакупнікі. І больш тады будзе на сайце «Антэй-сада» такіх прыемных водгукаў, як ад Валерыі Крывавай:
— Куплялі яблыкі і трускалкі ў гэтай гаспадарцы. Вельмі добрая якасць і смакавыя ўласцівасці прадукту. Хацелася б адзначыць сучасныя метады захоўвання, перапрацоўкі і вытворчасці. Таксама парадавалі абслугоўванне і індывідуальны падыход да пакупнікоў.



Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: на ўзвядзенні камп’ютарнай залы — рабочы Андрэй Мініч і кіраўнік «Антэй-сада» Віктар Чабатар; ураджай яблыкаў дэманструе Уладзіслаў Дземашкевіч.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сялянскай гаспадарцы «Антэй-сад» разумеюць, як важна ў нашым не заўсёды спрыяльным для вырошчвання садавіны і гародніны клімаце дыверсіфікаваць вытворчасць і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика