Ратавальнікі даставалі са снежнага палону школьны аўтобус у Петрыкаўскім раёне
20.12.2017 12:36
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Вызваляць школьны аўтобус са снежнага палону давялося ратавальнікам Петрыкаўскага раёна ў другой палове дня 19 снежня. Аўтобус з дзецьмі загруз у снезе каля вёскі Беразнякі каля 16.30, паведамляе У аўтобусе былі восем чалавек, шэсць з іх — дзеці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Транспарт захрас на грунтовай дарозе ў снежным сумёце. Дастаць яго ратавальнікі здолелі з дапамогай стацыянарнай лябёдкі. Пацярпелых пры здарэнні няма. Дарэчы, за суткі гэта другі выпадак на Гомельшчыне, калі ратавальнікі дапамагалі школьным аўтобусам выбрацца са снегу. Першы адбыўся ў Брагіснкім раёне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Вызваляць школьны аўтобус са снежнага палону давялося ратавальнікам Петрыкаўскага раёна ў другой палове дня 19 снежня. Аўтобус з дзецьмі загруз у...
|
|