На Каляды ў Гродне ўзламалі 6 акаўнтаў "ВКонтакте", скрадзена каля $400. 21.by

На Каляды ў Гродне ўзламалі 6 акаўнтаў "ВКонтакте", скрадзена каля $400

27.12.2017 11:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беражыце свае акаўнты, каб не спёрлі!

За калядныя выходныя ў 6 жыхароў Гродна былі ўзламаныя старонкі ў сацсетцы "ВКонтакте". Ад імя уладальнікаў акаўнта зламыснікі выманівалі ў іх рэквізіты банкаўскіх картак. Некаторыя, не адчуўшы падману, павяліся і паведамілі канфідэнцыйную інфармацыю, з дапамогай якой з банкаўскіх картак даверлівых беларусаў за тры дні было скрадзена каля 800 рублёў. 

Па гэтых фактах распачатыя крымінальныя справы па артыкулах "Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі" і "Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі". Прасочваецца тэндэнцыя, што ўзламываюцца пераважна старонкі маладых матуляў, якія знаходзяцца ў адпачынку па дагляду за дзецьмі, кажа намначальніка Кастрычніцкага РАУС Гродна Мікалай Сазон.

Па яго словах, раскрывальнасць такіх злачынстваў вельмі нізкая — усяго 8%. За год на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Гродна адбылося 24 крадзяжы з банкаўскіх картак, а раскрыць атрымалася толькі два з іх, піша grodno24.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беражыце свае акаўнты, каб не спёрлі! За калядныя выходныя ў 6 жыхароў Гродна былі ўзламаныя старонкі ў сацсетцы "ВКонтакте". Ад імя уладальнікаў акаўнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика