Усебеларуская малітва аб міры адбылася ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». 21.by

Усебеларуская малітва аб міры адбылася ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

23.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000022_1521720272_67328_big

Усебеларуская малітва аб міры адбылася 22 сакавіка ў час мітынгу-рэквіема ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», прысвечаная 75-годдзю хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Удзел ва ўсебеларускай малітве прынялі кіраўнікі ўсіх традыцыйных канфесій Беларусі. У іх ліку Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. Звяртаючыся да прысутных, мітрапаліт Павел падкрэсліў, што беларускі народ не трымае зла, але памятае аб мінулым. Разам з іншымі кіраўнікамі канфесій ён пажадаў, каб на благаславеннай беларускай зямлі больш ніколі не паўтараліся падзеі ваеннага ліхалецця. У мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбыўся мітынг-рэквіем «Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы». Яго праграма была пабудавана з выкарыстаннем прыёму паглыблення ў гісторыю, які вядзе гледачоў ад падзей 75-гадовай даўнасці да сучаснасці. Адбылося ўскладанне вянкоў ад кіраўніка дзяржавы, дзяржорганаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпкорпуса да Вечнага агню. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава зачытала зварот кіраўніка дзяржавы да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя хатынскай трагедыі. Сёння спаўняецца 75 гадоў з таго дня, як гітлераўскія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. 22 сакавіка 1943 года яны спалілі зажыва і расстралялі амаль усіх жыхароў — 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Створаны на месцы Хатыні мемарыяльны комплекс стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лёс Хатыні раздзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Напярэдадні 75-годдзя хатынскай трагедыі ў Беларусі прайшла серыя мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай трагічнай даце. Усе яны маюць міжнародны грамадска-палітычны характар і падкрэсліваюць ролю Беларусі ў захаванні гістарычнай праўды аб падзеях Другой сусветнай вайны, а таксама ўклад краіны ў недапушчэнне адраджэння нацызму і захаванне міру на Зямлі ў сучасных умовах.-0-

000022_E44C9F8E02D86A4D432582580041B1EA_151269

Фота Максіма Гучака, Аксаны Манчук
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/usebelaruskaja-malitva-ab-miry-adbylasja-u-memaryjalnym-komplekse-hatyn-67328-2018/

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика