У школах раёна. 21.by

У школах раёна

06.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

040418d

ТЫДЗЕНЬ ФІНАНСАВАЙ ГРАМАТНАСЦІ

У нашым раёне прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі Global Money Week. Асноўная тэма тыдня – «Грошы маюць значэнне».

Тыдзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі для вучняў 1-11 класаў. У класных калектывах былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, тэматычныя гутаркі па павышэнні фінансавай граматнасці: «Кішэнныя расходы», «Плануй сваю будучыню» і т. п.

Праведзены і сустрэчы з супрацоўнікамі банкаў. На такіх уроках фінансавай граматнасці вучні вучыліся разумным фінансавым паводзінам, фінансаваму планаванню, рацыянальнаму кіраванню бюджэтам, бяспечнай рабоце з фінансамі ў сетцы інтэрнэт.

Вучні Засульскай сярэдняй школы і Любкаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу наведалі Цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», дзе былі арганізаваны лекцыі, прэзентацыі. Школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца са структурнымі падраздзяленнямі і спецыфікай работы банка.

Вучні СШ № 2 сустрэліся з намеснікам дырэктара прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Стаўбцоўскім раёне К. С. Канавал і начальнікам сектара страхавання А. Л. Чапко, якія расказалі аб спосабах страхавання і разнастайнасці страхавых паслуг.

Алена МАНЦЫВОДА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 

ШТО ЎВАБРАЎ ШКОЛЬНЫ МЕСЯЦ

Багатым на падзеі выдаўся сакавік у нашай школе. Вось некаторыя з іх. Прыемная навіна распачала месяц. Запрашэнне на гала-канцэрт у Салігорск атрымаў узорны ансамбль народнай песні «Вясёлы падворак». Нашы ўдзельнікі сваім выступленнем спадабаліся не толькі гледачам, але і журы. Вярнуўся ансамбль, з якім працуюць Н. І. Зубовіч і В. Г. Міцкевіч, з дыпломам 1-й ступені Упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Свой талент «Вясёлы падворак» будзе дэманстраваць гледачам у Мінску на рэспубліканскім конкурсе.

Напярэдадні міжнароднага жаночага дня школа гасцінна сустракала і віншавала са святам на агульнашкольным бацькоўскім сходзе жанчын-працаўніц , жанчын-маці.

Аб правілах бяспечнай жыццядзейнасці прысутным расказалі першы намеснік начальніка РАНС А. І. Полацкі, інспектар ДПС аддзела ўнутраных спраў В. А. Ліпніцкі, інспектар І. П. Рыбак. Пытанні сумеснай дзейнасці сям’і і школы былі ўзняты кіраўніцтвам школы. З цёплымі словамі віншаванняў да прысутных жанчын звярнулася дырэктар школы Н. І. Аляшкевіч. З задавальненнем успрынялі гледачы выступленні дзяцей з канцэртнай праграмай «Ад сэрца да сэрца», падрыхтаванай работнікамі Цэнтра культуры М. І. Рыштоўскай, В. Т. Пугач, нашай школы – Н. І. Зубовіч, дзіцячай школы мастацтваў – Г. І. Грэкавай, Т. І. Курмышавай.

Актыўны ўдзел прынялі навучэнцы школы ў прадметных сакавіцкіх тыднях: прафарыентацыі, музыкі, замежнай мовы, пачатковых класаў. Асабліва спадабаўся на гэты раз тыдзень пачатковых класаў. На чарговай лінейцы ў панядзелак усе ўдзельнікі атрымалі граматы.

У шосты школьны дзень у працэсе вучнёўскага самакіравання пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара М. А. Чыневіч было праведзена сапраўднае свята » Міс школы – 2018″. Кожная з удзельніц выступіла ў намінацыях «аповед пра сябе» (візітоўка), «гаспадынька», «дамскі капялюшык». Паспрабавалі канкурсанткі сябе ў вырашэнні жыццёвых праблем у якасці маладых журналістаў. Упэўненую перамогу атрымала Ганна Драбышэўская, вучаніца 10 класа, якая не толькі стала » Міс школы – 2018″ , але і заваявала прыз сімпатый гледачоў.

Хутка праляцела трэцяя працоўная чвэрць з доўгачаканымі веснавымі канікуламі.

Людміла ВАЙДЗІЛЕВІЧ, намеснік дырэктарапа выхаваўчай рабоце

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТЫДЗЕНЬ ФІНАНСАВАЙ ГРАМАТНАСЦІ У нашым раёне прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі Global Money Week. Асноўная тэма тыдня – «Грошы маюць значэнне»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика