Беларус “у глыбокай дэпрэсіі” зладзіў перастрэлку з італьянскай паліцыяй. 21.by

Беларус “у глыбокай дэпрэсіі” зладзіў перастрэлку з італьянскай паліцыяй

08.04.2018 12:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

У Італіі 30-гадовы вадаправодчык, ураджэнец Беларусі, зладзіў перастрэлку з карабінерамі. Мужчына патлумачыў, што ткім чынам  хацеў скончыць жыццё самагубствам, піша Tut.by са спасылкай на La Stampa і La Repubblica.

Беларус Віталь А., жыве ў Гасіна-Тарынэзэ непадалёк ад Турына. Уначы 6 красавіка ён некалькі разоў стрэліў у патруль карабінераў, а затым паспрабаваў уцячы ад іх на аўтамабілі.

Падчас пераследу ён некалькі разоў адкрываў агонь у бок паліцыі, карабінеры ў адказ сталі страляць па колах машыны.

Пасля працяглай пагоні аўтамабіль з прабітым колам быў заблакаваны карабінерамі і дарожнай паліцыяй на выездзе з шашы. Падчас затрымання беларус не супраціўляўся. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

Паліцыя абшукала машыну беларуса і знайшла там паўаўтаматычны пісталет з халастымі патронамі. Таксама ў машыне была запіска, у якой мужчына паведамляў пра сваё жаданне памерці ў перастрэлцы з паліцыянтамі і загадзя прасіў у іх прабачэння.

Паводле італьянскіх СМІ, беларус знаходзіцца ў стане глыбокай дэпрэсіі.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Італіі 30-гадовы вадаправодчык, ураджэнец Беларусі, зладзіў перастрэлку з карабінерамі. Мужчына патлумачыў, што ткім чынам  хацеў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика