Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
13.04.2018
—
Разное
|
У адным гарадскім магазіне з ячэйкі камеры захоўвання быў украдзены поліэтыленавы пакет, дзе захоўваліся харчовыя прадукты, мабільны тэлефон і жаночыя пальчаткі. Усё гэта належала жыхарцы нашага горада, якой быў прычынены матэрыяльны ўрон на 383 рублі.
* * * Беспрацоўны, раней судзімы жыхар Смаргоні залез у суседні пакой у інтэрнаце па вул. Юбілейнай і ўкраў банкаўскую пластыкавую картку, якая належала жыльцу суседняга пакоя. Потым у банкаматах і магазінах горада злодзей зняў з украдзенай карткі 68 рублёў. * * * Вырваўшы прабой у дзвярах жылога дома ў сельскай мясцовасці, нехта ўкраў каля 70 кілаграмаў мяса. Асоба злодзея ўстаноўлена. Ім аказаўся мясцовы жыхар. * * * Дзве жыхаркі аграгарадка, якія нідзе не працуюць, з незамкнёнай хаты ў гэтым жа населеным пункце ўкралі 4 бляшанкі свіной і адну бляшанку тушонкі з ялавічыны. У гэтай жа пацярпелай жанчыны адна са зладзеек украла харчовыя прадукты і пасцельныя прыналежнасці. * * * Раней судзімы мужчына ўкраў кашалёк, у якім захоўваліся 100 рублёў. Грошы належалі пенсіянеру. Як высветлілася, незадоўга да ўчынення злачынства мужчыны разам распівалі спіртныя напіткі. * * * Выкарыстоўваючы інтэрнэт, зламыснік незаконна патрапіў на старонку ваеннаслужачага і вёў ад яго імя перапіску з іншымі карыстальнікамі старонак у інтэрнэце з мэтай завалодання рэквізітамі банкаўскіх пластыкавых картак. * * * Спецыялісты лабараторыі аналітычнага кантролю за навакольным асяроддзем на тэрыторыі аднаго з заводаў незаконна атрымалі ўзнагароджанне за станоўчую экспертызу адабраных пробаў паветра. Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным гарадскім магазіне з ячэйкі камеры захоўвання быў украдзены поліэтыленавы пакет, дзе захоўваліся харчовыя прадукты, мабільны тэлефон і жаночыя пальчаткі....
|
|