Сыравіна другасная – справа не другарадная. 21.by

Сыравіна другасная – справа не другарадная

13.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


З 2 па 30 красавіка месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў праводзіць філіял “Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства”. Што запланавана зрабіць у гэты перыяд, карэспандэнт “Пастаўскага краю” папрасіла расказаць таваразнаўцу Н. С. ГРЫШАНАВУ.

— Наталля Сяргееўна, растлумачце, калі ласка, што такое другасныя матэрыяльныя рэсурсы.
— Макулатура, шклабой, палімерныя адходы, лом бытавы чыгуну, непрыгодныя халадзільнікі, пральныя машыны, тэлевізары, газавыя пліты, мікрахвалевыя печы, пыласосы і многае іншае, што непатрэбна ў гаспадарцы. Гэта не смецце, а каштоўная сыравіна, якая можа атрымаць другое жыццё пасля перапрацоўкі. Яна з’яўляецца крыніцай сыравінных рэсурсаў для прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі, а яе збор і нарыхтоўка — найважнейшыя рэсурсазберагальныя віды дзейнасці. Выкарыстанне адходаў дазваляе эканоміць першасную сыравіну і матэрыялы. Напрыклад, адна тона макулатуры можа замяніць 3,5 кубаметра драўніны.

— Жыхарка мікрараёна 6 гарадка, прачытаўшы ў газеце аб’яву пра месячнік, цікавілася, дзе вядзецца прыёмка другаснай сыравіны.
— Прыёмныя пункты працуюць у Паставах: па вуліцы Гагарына, 98 (з  панядзелка па пятніцу — з 8 да 17 гадзін, перапынак на абед — з 13.00 да 14.00, субота і нядзеля — выхадныя), і на рынку па вуліцы Кастрычнікай (гандлёва-закупачны пункт адкрыты ў аўторак, чацвер, пят­ніцу з 9.00 да 16.00, сераду — з 8.00 да 16.00, нядзелю — з 7.00 да 13.00, панядзелак і субота — выхадныя). Лынтупчане і жыхары навакольных вёсак могуць здаць другасную сыравіну ў Лынтупах — па вуліцы Галубкова, 8. Рэжым работы наступны: у будныя дні — з 10.00 да 18.00, перапынак на абед — з 13.00 да 15.00, суботу — з 10.00 да 14.00, нядзелю — з 10.00 да 15.00. Для дунілавіцкай зоны прыёмны пункт працуе ў Дунілавічах (вул. Бульбянова, 26) у суботу і нядзелю з 7.30 да 14.00.

— А калі няма свайго транспарту для вывазу?
— Наша арганізацыя аказвае транспартныя паслугі. Але для гэтага трэба сабраць значны аб’ём сыравіны. Раз’язны прыёмна-нарыхтоўчы пункт працуе па папярэдняй дамоўленасці. Заяўкі прымаюцца па тэлефонах: 4-10-99, 4-42-05. У ходзе месячніка забяспечым вываз другасных матэрыяльных рэсурсаў ад арганізацый, садаводчых таварыстваў, гаражных кааператываў.

— Наталля Сяргееўна, нагадайце пра цэны на сыравіну.
— Макулатура прымаецца за 0,13 рубля за кілаграм, поліэтылен і ПЭТ-бутэлькі — 0,10, адходы шкла — 0,08, лом бытавы сталёвы — 0,28, лом бытавы чыгунны — 0,31, бытавая тэхніка — 0,20 рубля за кілаграм.

— Ведаю, што ў мінулыя гады вы ладзілі конкурс сярод школьнікаў на лепшага здатчыка макулатуры. А сёлета?
— Таксама. Пераможцу чакае заахвочвальны прыз.

— Наколькі актыўна ўдзельнічаюць пастаўчане ў месячніку?
— Пакуль не вельмі. Але спадзяюся, актывізуюцца. Кожнаму з нас варта задумацца над тым, што мы можам зрабіць для аховы навакольнага асяроддзя. Распараджэннем старшыні райвыканкама красавік аб’яўлены месяцам па добраўпарадкаванні райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў. У некаторай ступені навесці парадак дапаможа і наша акцыя. Таму звяртаюся да пастаўчан з заклікам: не захламляйце панадворкі, не выкідвайце непатрэбнае на сметнікі, а здавайце на прыёмныя пункты “Каапнарыхтпрамгандлю”. Гэта паслужыць больш рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў, дазволіць сэканоміць сродкі і ў пэўнай ступені паса­дзейнічае вырашэнню экалагічных праблем.

— Дзякуй за тлумачэнні.

Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> З 2 па 30 красавіка месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў праводзіць філіял “Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика