Святая вада . 21.by

Святая вада

19.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

mpravda.by

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Ідэя ў Год малой радзімы добраўпарадкаваць крыніцы захапіла многіх жыхароў Міншчыны.

Сяргей ГАНЧАР, гісторык, галоўны рэдактар газеты «Шлях перамогі» (г. Вілейка):
– Гэта старажытныя месцы духоўнай моцы. Нашы продкі наведвалі іх з добрымі думкамі і памкненнямі, таму вада тут асаблівай энергетыкі. Сілкуюць крыніцы нас фізічна і духоўна. 

Вілейскі раён багаты на прыродныя помнікі: тут шмат і крыніц. Як правіла, яны не замярзаюць у самы люты мароз, вада застаецца прахалоднай нават у спёку. Гэтая дзіўная ўласцівасць здаўна прыцягвала людзей, якія прыходзілі да крыніц памаліцца, з ахвяраваннямі, ставілі крыжы, вешалі абразы, узводзілі капліцы. 

Самая вядомая ў нас прыродная крыніца каля вёскі Даманава, непадалёк ад берага Віліі. Тут пабудавана капліца, зроблены зручныя сходні, а ўнутры – купель. Сюды на Вадохрышча віляйчане ідуць хрэ­сным ходам, у любы час года прыязджае шмат людзей. 

Адной з самых старажытных на Вілейшчыне з’яўляецца крыніца ў лесе каля вёскі Губы. Яе называюць «Святая вада». Крыніца, як па сучасных мерках, неабуладкаваная, але мае вельмі прыгожае прыроднае акаймленне – зусім як на карцінах Шышкіна. Вада з яе смачная і чыстая, што пацвярджае нават стэнд з вынікамі даследаванняў. Над крыніцай, на дрэве – ікона. Людзі прыходзяць сюды па дапамогу, каб ачыс­ціць душу. 

Упэўнены, што мясцовыя жыхары ахвотна далучацца да праекта «Мінскай праўды» і ўжо падчас абласнога месячніка сёе-тое тут спраўдзяць. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэя ў Год малой радзімы добраўпарадкаваць крыніцы захапіла многіх жыхароў Міншчыны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика