Люстрадзён на сёння
19.04.2018
—
Разное
|
У гэты дзень 19 красавіка 1910 г. у в.Нячаева Златапольскага раёна Кіеўскай вобласці (цяпер Шпалянскі раён Чаркаскай вобласці) нарадзіўся ўдзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Якаў Кірылавіч МУДРЭНКА. З 1929 года працаваў настаўнікам, вучыўся ў Чаркаскім педінстытуце. З 1932 г. у Чырвонай Арміі. Кадравым ваенным стаў пасля заканчэння Адэскага ваеннага вучылышча ў 1936 г. З 1936 г. камандзір узвода, начальнік сувязі дывізіёна, памочнік камандзіра батарэі артпалка. Браў удзел у вераснёвай кампаніі 1939 года ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне.Член ВКП(б) з 1939 г. З першых дзён вайны на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах, камандаваў батарэяй, дывізіёнам. У 1942 г. начальнік штаба палка. З 1943 г. на Бранскам, 1-мі 2-м Беларускіх франтах, з чэрвеня 1943 г. камандзір 475-га армейскага мінамётнага палка. У крытычных сітуацыях паказваў ўзоры самавалодання і мужнасці: адбіваючы адну з кантратак праціўніка ускочыў у падбіты танк, пагасіў полымя і з танкавай прылады адкрыў па ворагу прыцэльны агонь прамой наводкай. Артылерысты армейскага мінамётнага палка пад камандаваньнем падпалкоўніка Мудрэнкі вызначыліся пры вызваленні Ваўкавыска, за што полк ўдастоены ганаровага наймення «Ваўкавыскі». Полк з баямі дайшоў да Ваўкавыска. Наступалі з боку Зэльвы. Многія прасёлачныя дарогі, масты былі замініраваны. Падпалкоўнік Мудрэнка аб’язджаў калону. Выбух протіватанкавай міны ўскалыхнуў паветра. Параніла некалькі чалавек, смяротна паранены быў і Мудрэнка. Памёр 14 ліпеня 1944 г. Пахаваны ў Ваўкавыску на гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік — абеліск і гармата. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, Аляксандра Неўскага, медалямі. Яго імем названа вуліца ў Ваўкавыску. У Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П. І. Баграціёна экспануюцца матэрыялы, захоўваюцца асабістыя рэчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень 19 красавіка 1910 г. у в.Нячаева Златапольскага раёна Кіеўскай вобласці (цяпер Шпалянскі раён Чаркаскай вобласці) нарадзіўся...
|
|