Створаць валанцёрскі цэнтр
19.04.2018
—
Разное
|
>
11 красавіка па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый вызначаны Міжнародным днём вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У гэты дзень у Пастаўскае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН запрасілі былых вязняў, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна, а таксама ветэранаў працы розных арганізацый горада. Летась тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэалізаваў праект “Аказанне валанцёрскай дапамогі былым вязням”. Спачатку быў распрацаваны комплекс медыка-сацыяльных, аздараўленчых паслуг з выкарыстаннем розных масажораў, міні-трэнажораў, лячэннем арома-, магнія-, фіта-, спелеатэрапіяй. Аздараўленне ажыццяўлялася ў аддзяленні ТЦСАН і на даму. У сакавіку бягучага года пачалася работа па рэалізацыі новага праекта. Яго назва — “Стварэнне валанцёрскага цэнтра з арганізацыяй бясплатнага пункта пракату сродкаў рэабілітацыі ў г. Паставы”. Германскім фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” сумесна з міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемаразуменне” ў рамках праграмы падтрымкі “Месца сустрэчы: дыялог” Пастаўскаму тэрытарыяльнаму цэнтру выдзелены грант у памеры 11 тысяч 690 еўра. Сродкі будуць выкарыстаны на стварэнне валанцёрскага цэнтра, аказанне аздараўленчых паслуг на даму, арганізацыю бясплатнага пункта пракату сродкаў рэабілітацыі, правядзенне семінараў, сустрэч, культурных мерапрыемстваў, экскурсійных паездак для ўдзельнікаў праекта і валанцёраў, аказанне псіхалагічных кансультацый і на многае іншае. Фінансавую і метадычную дапамогу накіруюць на паляпшэнне сацыяльнага і псіхалагічнага стану пажылых людзей, развіццё дыялогу паміж пакаленнямі, перадачу досведу старэйшых маладым. Да прысутных звярнулася дырэктар ТЦСАН Дзіяна Іванаўна Пякарская. Яна ж зацверджана каардынатарам праекта, памочнікам — А. А. Шылько (юрыст ТЦСАН), бухгалтарам — Т. М. Пупкевіч. Галоўныя партнёры — цэнтральная раённая бальніца, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У рэалізацыі праекта ўдзельнічаюць прадстаўнікі мясцовай улады, раённы савет ветэранаў, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, настаўнікі-куратары. Не абысціся і без валанцёраў. Імі стануць навучэнцы школ і дзяржаўнага каледжа, якіх таксама запрасілі на мерапрыемства і ўручылі адпаведныя пасведчанні. Гэта ганаровае права было прадастаўлена былым вязням, дзеля якіх і ствараўся праект. Затым навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа “Патрыёт” СШ №4 прэзентавалі сваю дзейнасць, расказалі пра мерапрыемствы, якія праводзяць, а таксама выканалі песню пра пагранічнікаў. Каментарыі і тлумачэнні далі выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі, ваенны кіраўнік класа маёр Сяргей Іванавіч Машкоў і навучэнка, старшыня Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Вікторыя Смятанка. Прысутныя ацанілі работу патрыятычнага класа. А былыя вязні Грыгорый Іванавіч Леснікаў, Леанарда Юльянаўна Масцяніца, Галіна Іосіфаўна Аляксеева і Усевалад Уладзіміравіч Чырванец расказалі пра жудасныя гады вайны, пра тое, як ім жылося на чужыне, і выпрабаванні, якія давялося вынесці ў канцэнтрацыйных лагерах. Маладое пакаленне ведае пра гэта ў асноўным з кніг і дакументальных фільмаў. Але зусім іншыя пачуцці застаюцца ад успамінаў жывых сведкаў падзей. Таму падчас рэалізацыі праекта будзе рабіцца ўсё магчымае, каб не толькі падоўжыць жыццё былых вязняў, але і зрабіць яго камфортным. Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ Больше фото в наших группах с соцсетях:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Пасведчанне валанцёра ўручае Галіна Іосіфаўна Аляксеева. 11 красавіка па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый вызначаны Міжнародным днём вызвалення вязняў...
|
|