З клопатам пра родныя мясціны. 21.by

З клопатам пра родныя мясціны

02.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Родныя мясціны, як жыватворная крыніца, гояць раны душы, даюць сілы і натхненне. Чалавек адчувае цягу да сваіх каранёў, дзе прайшло маленства, нават тады, калі даўно адарваны ад дому. Напэўна, неабходнасць жывіцца сіламі родных вытокаў закладзена на генетычным узроўні. Безумоўна, наведваючы сваю радзіму, кожны хацеў бы бачыць там станоўчыя змены, узорны парадак, каб і  далёкіх, і блізкіх гасцей радавалі, здзіўлялі гармоніяй не толькі прыродныя краявіды, але і вуліцы, дамы, дагледжаныя руплівымі гаспадарамі.

Але гэта магчыма толькі пры ўдзеле кожнага ў агульнай справе добраўпарадкавання, пільным доглядзе ўласных двароў, бацькоўскіх сядзіб, могілак, сумесным клопаце аб чысціні і парадку ў месцах агульнага карыстання.

2018-ы аб’яўлены ў нашай краіне Годам малой радзімы. А гэта выдатная магчымасць для кожнага, незалежна ад месца пражывання, зрабіць штосьці карыснае для сваёй малой радзімы.

Занепакоена лёсам роднай вёскі і Галіна Паўлаўна Шукяловіч, якая прыязджае з Мінска ў родную Мядзелку не госцяй, а клапатлівай гаспадыняй. Падчас нядаўняй гутаркі Галіна Паўлаўна падказала мне ідэю апублікаваць у раённай газеце нумар рахунка сельвыканкама для пералічэння сродкаў самаабкладання.

Спадзяюся, што адклікнуцца неабыякавыя землякі і зробяць, няхай і невялікі, уклад. Гэтым вы дапаможаце хутчэй вырашыць праблему добраўпарадкавання населеных пунктаў, рэалізаваць цікавыя сумесныя ідэі для агульнай карысці. Разам мы зможам многае!

Разліковы рахунак № BY33AKBB36003240300060000000, г. Мінск, ААТ «АСБ Беларусбанк», код банка AKBBBY2X, УНП 300594330, код плацяжу 05404 (паступленне сродкаў самаабкладання).

Іна КАСАРЭЎСКАЯ, старшыня Варапаеўскага сельскага Савета

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Родныя мясціны, як жыватворная крыніца, гояць раны душы, даюць сілы і натхненне. Чалавек адчувае цягу да сваіх каранёў, дзе прайшло маленства, нават тады, калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика