З алімпійскім запалам. 21.by

З алімпійскім запалам

04.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Каманда-пераможца

Прайшла маёўка, прымеркаваная да адкрыцця летняга сезона, на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі»

Цудоўнаму настрою і спартыўнаму азарту спрыяла нават надвор’е: у чароўным лесе ласкава свяціла сонца, звінела паветра, пахла вясной. На правах гаспадара і талісмана спартыўных стартаў гасцей на свяце вітаў Дзед Бай. Ён заўважыў, што хоць ужо даўно не малады, але жвавы і падцягнуты. А як інакш, калі ў яго сядзібе столькі цудоўных спартыўных аб’ектаў! Удзельнікам спаборніцтваў Бай пажадаў імпэту, астатнім — часцей бываць у Азёрках і аб’­явіў свята бадзёрасці і маладосці адкрытым.

Да яго прывітання далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто.

— Пастаўшчына спрадвеку славіцца людзьмі працы. Шчырыя, адданыя сваёй справе, яны занятыя ва ўсіх галінах эканомікі. Спадзяюся, што з такім жа запалам вы праявіце сябе і ў спорце, які, не сакрэт, з’яўляецца залогам зда­роўя і добрага настрою, — гаварыў. — Віншую ўсіх са Святам працы! Удзельнікам забегаў жадаю прыгожых перамог!

Надышоў час знаёміцца з камандамі-ўдзельніцамі спартыўнага забегу. Іх па чарзе на пляцоўку ля сцэны выклікаў вядучы мерапрыемства Дзмітрый Ракоўскі. Сёлета за права быць найлепшымі змагаліся прадстаўнікі Пастаўскага дзяржаўнага кале­джа, дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» МНС Беларусі, 1-га радыётэхнічнага цэнтра вайсковай часці 25888, Юнькаўскага сельскага Савета, завода «Паставымэбля» і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама зборныя каманды «Юніёр», «Піянерскія пельмені», «Салянка». Ацэньвала фізіч­ную падрыхтоўку ўдзельні­каў судзейская калегія ў складзе другога сакратара райкама ГА «БРСМ» Веранікі Казлоўскай, генеральнага дырэктара ГА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Станіслава Чымбурга і кіраўніка трэнажорнай залы «Рэжым» Віталія Пахомчыка.



Пачаліся спаборніцтвы з …размінкі. Яе энергічна і весела з удзельнікамі стартаў правяла сертыфікаваны інструктар па фітнесе Вікторыя Сварцэвіч. І вось бадзёрыя, з прыўзнятым настроем і ўсмешкамі на тварах каманды накіраваліся пакараць паўтаракіламетровую паласу з перашкодамі, якіх было ажно шаснаццаць. Самымі шмат­лікімі сталі практыкаванні на сілавыя якасці, якія правяраліся з дапамогай аўтамабільных пакрышак розных памераў. Іх неабходна было цягнуць, ка­ціць, кантаваць, прайсці па іх па забалочанай мясцовасці, несці пад горку і з яе «пасажыра» ў пакрышцы і іншае. Акрамя гэтага, каманды пераносілі мяшкі з пяском, паўзлі па спецыяльным тунэлі, пераносілі драўляныя палены, пераадольвалі паралельную пераправу і павуціну з вяровак, разгойдваліся на тарзанцы. І гэта толькі частка выпрабаванняў. Перамяшчэнне ад «пасткі» да «пасткі» — бягом.



— Па вялікім рахунку, тых, хто прайграў у сённяшнім забегу, няма, бо ўсе ўдзель­нікі пераадолелі найцяжэйшыя перашкоды. Больш за тое, ваша мужнасць, сіла волі, імкненне да перамогі падарылі станоўчыя эмоцыі і гледачам, — падводзіў вынікі перад цырымоніяй узнагароджання намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кі­сялёў. — Асобныя словы падзякі — арганізатарам і спонсарам мерапрыемства. А гэта раённы камітэт БРСМ, дзяржаўнае аб’яднанне «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна», раённае аб’яднанне прафсаюзаў, трэнажорная зала «Рэжым» і прыватнае прадпрыемства «Рублёвае».

Па выніках забегу найлепшы вынік паказалі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каралёнак, Аляксандр Хілевіч, Павел Навумчык, Сяргей Кадушкевіч і Вераніка Зямніцкая. Ім і прысуджана першае месца. Крыху ад іх адсталі каманды «Піянерскія пельмені» і «Юніёр», на іх рахунку другое і трэцяе месцы адпаведна. Прызёры ўзнагароджаны граматамі, медалямі і грашовымі сертыфікатамі, астатнія ўдзельнікі заахвочаны падзячнымі ліс­тамі.



Цікавай і насычанай была і культурная праграма. Паказаць сваю эрудыцыю прапаноўвалася ў віктарыне. Па яе выніках найбольш актыўных знаўцаў спартыўнай тэматыкі чакалі прызы. Шчыра віталі гледачы запальныя выступленні дзіцячай групы рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ветразь» і прафесійных фіт­нес-інструктараў. Ну а музычны драйв забяспечылі артысты  грандж-рок-групы «Дабл» і групы «Міс-Тэра». Працавалі разнастайныя атракцыёны і выязны гандаль.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ
Фота аўтара і Рыты Шылей

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Каманда-пераможца Прайшла маёўка, прымеркаваная да адкрыцця летняга сезона, на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі» Цудоўнаму настрою і спартыўнаму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика