Каб быў надзейным запас на зімоўку — касавіца ў КСУП «Ніва-Барсукі». 21.by

Каб быў надзейным запас на зімоўку — касавіца ў КСУП «Ніва-Барсукі»

14.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нива косит-1

Механізатары Рыгор Шчыглоў і Алег Стальмакоў

Нива косит-2

Міхаіл Рымараў

Нива косит-4

Валерый Кухарэнка

Нива косит-3

Актыўнымі тэмпамі ў гэтыя летнія дні працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі” назапашваюць кармы для будучага зімова-стойлавага перыяду грамадскага пагалоўя.

Як нам расказаў галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства Сяргей Гур’янаў, для таго, каб забяспечыць надзейны кармавы запас, ніваўцам неабходна мець 14 тыс.т сенажу, 400 т сена і 21,5 тыс.т сіласу. Стаўку адразу ж зрабілі на першы ўкос: травастой выдаўся добры, ды і надвор’е спрыяе. На гэтым этапе ніваўцы паспелі сабраць каля 6 тыс.т сенажу, 1,2 тыс.т сіласу і амаль выканалі план па нарыхтоўцы сена.

Заўчора мы пабывалі на палях сельгаспрадпрыемства. У гэты дзень асноўныя дзеянні разгортваліся каля Скрыпліцы — шмат людзей і тэхнікі напоўнілі поле на ўскрайку вёскі. Траву скошваюць Васіль Белаглазаў, Мікалай Таранаў, Васіль Лебедзеў і Сяргей Ярыгін.

Сонца хутка робіць сваю справу, і неўзабаве па скошаных радах на трактары з граблямі праязджае Міхаіл Рымараў, які ператварае іх у валкі. Захоп механізаваных грабляў “Millenium” — 12 метраў, пачынае шчыраваць Міхаіл досвітку. А інакш і не паспець справіцца, бо падварушвае механізатар траву і для закладкі ў сянаж, і на сена.

Падвяленую траву падбіраюць і здрабняюць камбайны і напаўняюць ёю прычэпы трактароў і кузавы аўтамашын. Выдатна спраўляюцца з гэтым заданнем Алег Стальмакоў і Уладзімір Еўдакімаў. Хутка адвозяць зялёную масу да месцаў складзіравання Іван Скрыпуноў, Аляксандр Петранкоў, Андрэй Свірко, Валянцін Пінчук, Уладзімір Ермалаеў, Рыгор Шчаглоў.

Добрых слоў, як адзначыла кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, заслугоўвае работа Сяргея Гушчына. Механізатар на трактары з прэс-падборшчыкам скатвае ў рулоны сена і закансервоўвае ў палімерную плёнку сянажную масу.

Бруіць праца і на сянажных траншэях каля малочна-таварных фермаў. Пад кантролем адказных спецыялістаў утрамбоўвае яе на трактары К-700 Валерый Кухарэнка. На пагрузчыках “Амкадор” дапамагаюць яму Аляксей Клімовіч і Дзмітрый Прэнз. У начную змену на закладцы сенажу шчыруе Міхаіл Пратасаў.

Як бачна, ніваўцы плённа працуюць на бягучым этапе сельгасработ — маецца неблагі зачын для будучай зімоўкі грамадскага статка. Працэс, як кажуць, — у разгары. Адзінае, як адзначалі ў размове работнікі, хацелася б дожджыку, каб разбавіў спёку. Наперадзе — другі ўкос траў, а іх трэба “напаіць”…

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Механізатары Рыгор Шчыглоў і Алег Стальмакоў Міхаіл Рымараў Валерый Кухарэнка Актыўнымі тэмпамі ў гэтыя летнія дні працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика