Пад Гомелем п'яная маці везла на аўто дваіх дзяцей і трапіла ў аварыю
15.06.2018 18:58
—
Разное
|
Фота: gomel.today Аўтамабіль з двума дзецьмі трапіў у ДТЗ пад Гомелем, перадае Здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня каля вёскі Чонкі Гомельскага раёна. Вінаваўцай аварыі стала 32-гадовая кіроўца БМВ — маці траіх дзяцей. Жанчына была за рулём нецвярозай, ад медагляду яна адмовілася. Пасажырамі ў яе аўто былі двое дзяцей — 6 і 9 гадоў. Дзеці ехалі ва ўтрымвальных прыладах і пры ДТЗ не пацярпелі. Другі ўдзельнік ДТЗ распавёў, што БМВ, якім кіравала жанчына, ехаў насустрач проста на яго аўтамабіль. Мужчына спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, аднак безвынікова. Дарэчы, ён жа і выклікаў ДАІ. На жанчыну склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Яе машыну забралі на штрафстаянку. Аднак праз нейкі час жанчына зноў трапілася даішнікам — цяпер ужо на "Нісане". Калі яе аўтамабіль затрымалі, кіроўца зноў была нецвярозай. Яна чарговы раз адмовілася ад медагляду. Што праўда, гэтым разам дзяцей у аўто не было. На гамяльчанку склалі яшчэ два пратаколы, а яе аўто забралі на штрафстаянку. Цяпер жанчыне пагражае буйны штраф. Таксама яе могуць пазбавіць права кіравання транспартам. Сваю віну яна так і не прызнала. Паведамляецца, што раней жанчына 11 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gomel.today Аўтамабіль з двума дзецьмі трапіў у ДТЗ пад Гомелем, перадае БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося ўвечары 13...
|
|