Як не страціць машыну пры скасаванні шлюбу?. 21.by

Як не страціць машыну пры скасаванні шлюбу?

19.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АФІЦЫЙНА знаходжуся ў шлюбе. Збіраюся купіць аўтамабіль, але не хачу, каб у выпадку скасавання шлюбу мая жонка прэтэндавала на яго. Мы з ёй ужо год як разам не жывём. Падкажыце магчымыя варыянты. Дзякуй.
Аляксей.
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Згодна з артыкулам 23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, маёмасць, нажытая ў перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго, мужа ці жонку, яна набыта альбо на каго ці кім, мужам альбо жонкай, унесены грашовыя сродкі, з’яўляецца іх агульнай сумеснай маёмасцю.
З дадзенага правіла ёсць выключэнне. У сілу артыкула 26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і маёмасць, атрыманая мужам і жонкай у перыяд шлюбу ў дар альбо шляхам атрымання ў спадчыну, з’яўляецца ўласнасцю кожнага з іх, гэта значыць, не лічыцца агульнай уласнасцю мужа і жонкі.
Адпаведна, калі аўтамабіль будзе падараваны асабіста вам па належным чынам зарэгістраваным у органах дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі дагавору дарэння, то ў выпадку скасавання шлюбу жонка не зможа прэтэндаваць на гэту маёмасць. У выпадку ж дарэння вам грошай на пакупку аўтамабіля, нават калі дагавор дарэння грашовых сродкаў засведчаны натарыяльна, пры раздзеле маёмасці ў судовым парадку непазбежна ўзнікнуць пытанні даказвання факту набыцця аўтамабіля выключна за падараваныя вам грошы.
Яшчэ адным рашэннем вашай праблемы з’яўляецца заключэнне з жонкай Шлюбнага дагавора. У любы момант да скасавання шлюбу вы сумесна з жонкай можаце заключыць Шлюбны дагавор, вызначыўшы ў ім парадак раздзелу маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай маёмасцю мужа і жонкі. Шлюбны дагавор заключаецца ў пісьмовай форме і належыць натарыяльнаму сведчанню. Аднабаковая адмова ад выканання Шлюбнага дагавора не дапускаецца.

Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АФІЦЫЙНА знаходжуся ў шлюбе. Збіраюся купіць аўтамабіль, але не хачу, каб у выпадку скасавання шлюбу мая жонка прэтэндавала на яго. Мы з ёй ужо год як разам не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика