В «Мишневичах» идёт массовая заготовка кормов
25.06.2018
—
Разное
|
На сенажацях КУСГП “Мішневічы” зараз ажыўлена – ідзе масавая нарыхтоўка кармоў. На кормаўборачным камбайне працуе Аляксандр Новік, з касілкамі – Віктар Котаў, Віктар Пятроў, Алег Мікалаеў. А яшчэ працуе МТЗ з граблямі, адзін за адным пад’язджаюць механізатары з прычэпамі, каб забраць сянажную масу і адвезці да траншэі. Намеснік дырэктара па вытворчасці Сяргей Касцюковіч кажа ўхвальнае слова пра ўсіх механізатараў. Гэта яны сёння на пярэднім краі – працуюць з пяці гадзін раніцы і дацямна. “Сёння своечасова сказанае “дзякуй” вельмі важнае, – лічыць Сяргей Мікалаевіч, разам з якім едзем ва ўрочышча Андрэеўка, дзе вядзецца корманарыхтоўка. – Для чалавека важныя не толькі зарплата і прэмія, але і маральнае заахвочванне. Тым больш, што механізатарскі касцяк у нас застаўся мясцовы і надзейны – такі не здрадзіць, не збяжыць са сваёй маленькай радзімы. Тым больш, што сёлета, як і мінулыя гады, мяркуем нарыхтаваць корму пра запас – каб хапіла не толькі для ўласных патрэб, але і на продаж”. Фінішны пункт травянога канвеера – сянажныя траншэі. Іх дзеля зручнасці жывёлаводаў размяшчаюць паблізу ля фермаў. Адна з траншэй на 500 тон гатова ў Заобалі, другую падчас нашага прыезду закладвалі ля фермы Мішневічы. На трамбоўцы тут працаваў Сяргей Лявонаў. За дзень яму прывозяць каля двухсот тон падвяленай травы – і яе трэба ўтрамбаваць. Кармасховішча мае свой пашпарт, а якасць закладкі сенажу кожны дзень кантралююць спецыялісты. Каб сянаж не ператварыўся ў сілас, важна вытрымліваць патрэбныя тэмпературу і вільготнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увайшлі ў смак касавіцы На сенажацях КУСГП “Мішневічы” зараз ажыўлена – ідзе масавая нарыхтоўка кармоў. На кормаўборачным камбайне працуе Аляксандр Новік, з... |
|