Падлетак патануў у Дняпры падчас трэніроўкі па веславанні
27.06.2018 12:24
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У Магілёве ў Дняпры падчас трэніроўкі па веславанні патануў 14-гадовы падлетак. Хлопец не меў выратавальнай камізэлькі, распавёў агенцтву Трагедыя адбылася 26 чэрвеня каля 11-й гадзіны ў раёне, дзе рака Дзебра ўпадае ў Дняпро. Падчас развароту на моцнай плыні лодка перакулілася, падлетак вываліўся з яе і патануў. Па словах Маісеева, на трэніроўцы не былі выкананыя элементарныя правілы бяспекі. Трэніроўка мусіла адбывацца ў выратавальных камізэльках. Акрамя таго, удзельнікаў трэніроўкі абавязкова мусіў суправаджаць катэр. "Чаму гэтыя патрабаванні не былі выкананыя, цяпер высвятляецца", — дадаў кіраўнік ОСВОД. Вадалазы пачалі шукаць цела падлетка а 12-й гадзіне. Пра месца здарэння паведаміў відавочца — рыбак, які знаходзіўся на беразе. Дапамагчы хлопцу ён не мог, бо знаходзіўся на вялікай адлегласці ад месца трагедыі. Патанулага хлопца знайшлі прыкладна праз гадзіну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Магілёве ў Дняпры падчас трэніроўкі па веславанні патануў 14-гадовы падлетак. Хлопец не меў выратавальнай камізэлькі, распавёў агенцтву БЕЛТА...
|
|