У «чайкаўцаў» – юбілейны торт
01.07.2018
—
Разное
|
У аздараўленчым лагеры імя Я. М. Чайкі УП «Мінскаблгаз» набірае размах юбілейны, 40 сезон. Для 194-х дзяцей, якія аздараўліваліся тут на працягу першай змены, прадпрыемства перадало салодкі падарунак – юбілейны торт. Вялікі юбілейны торт быў прапанаваны ў так званы бацькоўскі дзень, а ў цэлым юбілейны аздараўленчы сезон адкрылі такія адметныя мерапрыемствы, як шоу мыльных пухіроў, анімацыйнае шоу ад тэатральнай студыі «Караван», дыскатэка з удзелам сталічных дыск-жакеяў і т. п. На працягу 21-дзённай змены дзецям было цікава, ім ёсць што расказаць бацькам і сябрам. – Энерганагляд прапанаваў «чайкаўцам» забаўляльнае шоу «Добрая энергія». Цесна супрацоўнічаем са стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэкай імя Якуба Коласа, фізкультурна-аздараўленчым комплексам, тэрытарыяльным цэнтрам і, у прыватнасці, аддзяленнем маладых інвалідаў, – дае зразумець пра рознабаковыя напрамкі лагера яго начальнік Таццяна Шпілеўская. – У лагера імя Я. М. Чайкі – свой узрост і свая гісторыя працягласцю ў чатыры дзясяткі гадоў. Колькі дзяцей стала за гэтыя дзесяцігоддзі «чайкаўцамі»? – цікавімся ў Таццяны Мікалаеўны. – 4-га чэрвеня 2018 года аздараўленчаму лагеру імя Я. М. Чайкі споўнілася 40 гадоў, а 5-га чэрвеня ў ім адкрыўся новы, юбілейны, сезон аздараўлення. Да яго мы вельмі скрупулёзна рыхтаваліся. Нашы гісторыя і традыцыі прадстаўлены ў міні-музейнай кампазіцыі «Фотасерпанцін з мінулага і цяперашняга». У лагеры за ўвесь час аздаравілася каля 20 тысяч дзяцей! Ніводзін з сезонаў не быў падобны. Многія нашы выхаванцы выраслі і самі сталі выхавацелямі, у лагеры ўжо працуюць іх дзеці. За чатыры дзясяткі гадоў кіраўніцтва лагерам ажыццяўлялі 16 кіраўнікоў, было каля двух тысяч выхавацеляў і каля 1,5 тысячы – абслуговага персаналу. Кожны з іх, несумненна, унёс свой незаменны ўклад у развіццё лагера. У яго – сучасная матэрыяльна-тэхнічная база. Рамонты і абнаўленне вядуцца актыўна, з прымяненнем новых тэхналогій. У нас заключаны дагавор з Магілёўскім універсітэтам грамадскага харчавання, спецыялісты якога распрацавалі прыкладнае меню з улікам патрэб лагера. Для забеспячэння паўнацэннага, бяспечнага і эфектыўнага аздараўлення калектыў лагера працуе на працягу ўсяго года, адчуваючы патрымку УП «Мінскаблгаз» і ВУ «Стоўбцыгаз». – Пад якім дэвізам працуе лагер у юбілейным сезоне? – Распрацавана новая праграма аздараўлення – «Дабрыня – гэта сонца». Яе мэта – развіць у дзяцей духоўнасць, прывіць ім агульначалавечыя каштоўнасці. Укаранёны новыя віды дзейнасці – квэст-гульні, анімацыйныя праграмы, таму кожная змена запомніцца нашым адпачываючым як цэласная гульнявая прастора. У лагеры апрабіравана нямала тэматычных змен, якія закранаюць многія актуальныя напрамкі. Сярод іх – здароўезберажэнне, далучэнне да спорту, экалагічнае выхаванне, сацыяльнае ўзаемадзеянне. Скажу, што для гэтых мэт у 2016 годзе былі набыты стэнды экалагічнага выхавання, урны для раздзельнага збору бытавых адходаў, а ў 2017 годзе – абсталявана лясная экалагічная сцяжына з палянай і чароўным цуда-грыбам, які выконвае дзіцячыя жаданні. Такія акцыі, як «Акуніся ў фантане дзіцячай любові», «Пісьмо ў будучае», «Пісьмо генеральнаму дырэктару», «Новы год летам» (касцюмы сшылі старшы выхавацель Н. І. Макарэвіч і прыбіральшчык службовых памяшканняў І. Г. Гацко), «Чайкаўскія індзейцы», «Супер-дзеткі супраць супер-важатых», бацькоўскія дні з блінамі і лясным чаем праводзяцца толькі ў нас. У лагера імя Я. М. Чайкі ёсць свая сімволіка, якая ўключае гімн і эмблему, фірменныя «чайкаўскія» граматы і дыпломы. Дзякуючы ім лагер стаў пазнавальным. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аздараўленчым лагеры імя Я. М. Чайкі УП «Мінскаблгаз» набірае размах юбілейны, 40 сезон. Для 194-х дзяцей, якія аздараўліваліся тут на працягу першай змены,...
|
|