У Брэсце ўпершыню прайшоў Дзень вышыванкі
01.07.2018 15:04
—
Разное
|
Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачалося з выступу Брэсцкага гарадскога духавога аркестра пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля. Ганаровае права адкрыць Дзень вышыванкі было дадзена першаму намесніку старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камiтэта Вадзіму Краўчуку. У сваім выступе ён адзначыў, что сёння прысутныя на свяце — ўдзельнiкi зараджэння яшчэ адной традыцыі ў горадзе з тысяча-гадовай гісторыяй. Гэтае мерапрыемства ўнікальнае тым, што будучы новым па сваёй сутнасці, яно накіравана на папулярызацыю нашай культуры і захаванне аўтэнтычнасці. Праз вышыванкі мы паказваем асаблівую павагу да нашай гісторыі, культурнай спадчыны, імкненне да адзінства і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Пасля прывітальных словаў першы намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камiтэта ўзнагародзіў творчыя калектывы, а таксама арганізацыі, якія прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні масавых мерапрыемстваў у горадзе. Акцэнтам канцэртнай праграмы стаў вынас і разгортванне валанцерамі пад песню «Беларусь мая, сiнявокая» сцяга горада Брэста. Паралельна з выступленнямі народных калектываў, папулярных эстрадных выканаўцаў горада Брэста з удзелам фолк, фолк-рок калектываў на плошчы Леніна разгарнулася выстава-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва горада Брэста «Скарбніца». Кожны жадаючы мог набыць сабе сувенір з беларускім арнаментам або вышыванку на любы густ. Таксама на свяце была арганізавана работа арнаментальнага бодзі-арт-салона. Госці размалёўвалі на спецыяльна устаноўленых мальбертах нацыянальны арнамент і упляталі ў валасы стужкі з традыцыйнай беларускай вышыўкай. У рамках работы інтэрактыўнай фотамайстэрні любы жадаючы мог зрабіць фота на памяць у вышыванцы. У сваім інтэрв’ю журналістам Вадзім Краўчук выказаў упэўненасць, што Дзень вышыванкі — свята, якое стане яркім «маяком» сучаснага горада, які ідзе насустрач сваёй першай тысячы гадоў, а таксама прывабіць шматлікіх турыстаў, якія з задавальненнем наведаюць наш Брэст. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачалося з выступу Брэсцкага гарадскога духавога аркестра пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля. ...
|
|