Сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на Воранаўшчыне адзначаецца Дзень вышыванкі
02.07.2018
—
Разное
|
Родныя ўзоры ўжо не першы год становяцца лейтматывам грандыёзнага свята. Вышыванкі з’яўляюцца сапраўднай візітоўкай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгажэнне, гэта своеасаблівы шыфр, праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце — гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і дае пэўны пасыл. Здаўна арнаменты лічыліся засцярогамі, у іх укладвалі станоўчы сэнс. У нашы дні нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць, становіцца неад’емнай часткай у афармленні адзення, прадметаў побыту, інтэр’ера людзей усіх узростаў. Галіна Шлемпа. Фото аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на Воранаўшчыне адзначаецца Дзень вышыванкі Родныя ўзоры ўжо не першы год становяцца лейтматывам грандыёзнага свята. Вышыванкі з’яўляюцца сапраўднай візітоўкай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент —...
|
|