Жительница Лыкович Анна Троцкая творит настоящую красоту на своем приусадебном участке. 21.by

Жительница Лыкович Анна Троцкая творит настоящую красоту на своем приусадебном участке

14.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Задумка пасадзіць ружы прыйшла да Ганны Канстанцінаўны Троцкай з вёскі Лыкавічы  нечакана. Аднойчы ўбачыўшы іх, вырашыла вырошчваць сама. Бацькі выдзелілі невялікі кавалачак зямлі (было гэта шмат гадоў таму), і яна пасадзіла будучых прыгажунь.

 Ружы радавалі жанчыну — і любімая справа ўсё больш захапляла. Дачка Святлана таксама зацікавілася кветкаводствам: купляла чаранкі ружаў, садзіла на агародчыку, клапацілася як пра малых дзяцей.

— Гэта мая аддушына, — прызнаецца субяседніца. — Я адпачываю сярод кветак душой. Раніцой прайдуся па агародчыку, акіну позіркам кожную, настрой адразу паляпшаецца. Займаюся і вырошчваннем агародніны. Саджу цыбулю, капусту, часнок, кабачкі, гарбузы, памідоры, баклажаны, перац, зеляніну.


Ганна Канстанцінаўна моцна любіць маленькую радзіму. У вёсцы Лыкавічы прайшло яе дзяцінства, і зараз прываблівае любы сэрцу куточак. З цеплынёй  і ўдзячнасцю яна ўспамінае пра родных людзей: мама была паляводам, бацька — конюхам і будаўніком. Яны  любілі працаваць на зямлі і трымалі асабістую гаспадарку.


— Я жыла ў Карэлічах, а на выхадныя дні ездзіла ў вёску, — гаворыць жанчына. — Зараз на лета прыязджаю сюды, тут мае карані. Дачка Святлана наведваецца штотыднёва ў вёску, і мы дружна працуем на падворку і ў агародзе.

Дом пад нумарам 63 у вёсцы Лыкавічы знайшлі адразу: ён патанаў у шматлікіх рознакаляровых фарбах. Гаспадыня патлумачыла, што кветкі цвітуць з ранняй вясны да позняй восені. Сярод вясновых назвала пралескі, прымулы, гіяцынты, крокусы, цюльпаны; летніх — ружы, півоні, касачы, лілеі, клемацісы; а сярод асенніх — аксаміткі, астры, хрызантэмы.

У чарговы раз акідаю позіркам вясковую прыгажосць. Чаго толькі ні ўбачыш на падворку і ў агародзе: арка з клемацісаў, плеценыя кошычкі, буслы і конікі з фанеры, мноства астраўкоў кветак, дэкаратыўная сажалка. Сапраўдныя чараўніцы — да ўсяго прыкладзены рукі, ва ўсё ўкладзена душа маці і дачкі.


Ганна Канстанцінаўна арганізавала экскурсію па тэрыторыі ля роднага дома. З задавальненнем расказвала пра кожнае дрэўца, раслінку, кветачку.


— Кветкі ўпрыгожваюць наша жыццё. Пагаворыш з імі — і на душы становіцца лагодней. Дзеля гэтага можна пастарацца, — зазначыла Ганна Канстанцінаўна.


Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Іны ЛЕЙКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Задумка пасадзіць ружы прыйшла да Ганны Канстанцінаўны Троцкай з вёскі Лыкавічы  нечакана. Аднойчы ўбачыўшы іх, вырашыла вырошчваць сама. Бацькі выдзелілі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика