75 гадоў таму фашысты спалілі Новае Сяло разам з жыхарамі. У вёсцы адбыўся мітынг-рэквіем. 21.by

75 гадоў таму фашысты спалілі Новае Сяло разам з жыхарамі. У вёсцы адбыўся мітынг-рэквіем

15.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


75 гадоў таму, 14 ліпеня, фашысты спалілі вёску Новае Сяло Ярэміцкага сельскага Савета разам з жыхарамі. 268 вяскоўцаў, самай маленькай з якіх было ўсяго два месяцы, загінулі пакутніцкай смерцю. 15 ліпеня каля помніка ахвярам вайны у Новым Сяле адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, школьнікаў і вяскоўцаў.


З вуснаў вучняў Ярэміцкай сярэдняй школы гучыць трагічная гісторыя вёскі:

— Зіма 1943 года. Карны атрад з’явіўся ў сяле. Вялікім кастром запылала вёска. Растаў навокал снег. Людзі спрабавалі ратавацца, але іх спатыкаў смяротны свінец. Неўзабаве ад вёскі засталіся толькі каміны. 70 вяскоўцаў былі забіты…

Людзі пачалі будаваць зямлянкі. Лаўрэну Непагодзе ўдалося на сваім папялішчы паставіць нешта накшталт хаціны. 14 ліпеня 1943 года навасельцы былі заняты звыклай справай: хто ў полі, хто на лузе. Яны не ведаюць, што робіцца ў вёсцы. А карнікі зганяюць у дом, што пабудаваў Непагода, жыхароў. Пашчасціла толькі адной дзяўчынцы, Ірыне Кеда, якая схавалася ў стог з саломай. Усюды немцы з кулямётамі, выганяюць і запіхваюць людзей у хату. Потым падпальваюць. Ні аднаму чалавеку не ўдалося выратавацца, усе загунулі ў агні. Астатнія, вярнуўшыся з работы, убачылі страшную карціну: кучы попелу, чалавечыя косці, абгарылыя трупы. Маці прыкрывала сабой дзяцей ад пякельнага агню.

Гітлераўцы ж адышлі, але недалёка. З новай аблавай пайшлі на вёску. Сабралі астатніх і пагналі на хутар Карніцкага. Там зачынілі ў гумне і запалілі. Адна жанчына дапамагла свайму сыну вылезці на вуліцу праз дзірку ў фундаменце, але фашысты застрэлілі хлопчыка. Самаму старэйшаму з загінулых, Марціну Гінаку, было за 80, Ганначцы Стасянюк — усяго два месяцы.


Старшыня Ярэміцкага сельскага выканаўчага камітэта Пётр Анатольевіч Наумовіч адзначыў:

— Ярэміцкі сельскі Савет больш за іншыя сельсаветы Карэліцкага раёна пацярпеў ад рук фашыстаў. Тут знаходзяцца 10 помнікаў і абеліскаў, могілкі ў Сіняўскай Слабадзе, пахаванні ў Рудзьме, на хутары Чорная. Кожны год мы збіраемся каля гэтым месцаў, каб успомніць тых, хто стаў ахвярамі вайны, каб ускласці кветкі, каб не забываць, каб такое больш не паўтарылася.


За гады Вялікай Айчыннай вайны больш дзвюх тысяч жыхароў Карэліцкага раёна было вывезена на прымусовыя работы ў Германію, 173 партызаны і падпольшчыкі загінулі ў гады вайны, больш дзвюх тысяч салдат і афіцэраў не вярнуліся з франтоў, — адзначыла сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Уладзіміраўна Беленава. — Фашысты нішчылі безабароннае мірнае насельніцтва. Нацысты хацелі знішчыць большую частку беларусаў, астатніх зрабіць рабамі. Важна, каб моладзь ведала гэта і памятала пра тое, якой цаной дастаўся мір на зямлі. Арганізатарам і натхняльнікам на барацьбу з агрэсарам падчас Вялікай Айчыннай вайны стала Камуністычная партыя. Фашысты планавалі, што за месяц дойдуць да Масквы. Але два з паловай месяцы ішлі абарончыя кравапралітныя баі. Кожны чацвёрты абаронца Масквы быў камуністам. Падчас правядзення вызваленчай аперацыі “Баграціён” 120 тысяч яе ўдзельнікаў былі камуністамі. У музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Маскве знаходзіцца партыйны білет беларусу Герою Савецкага Саюза Аляксандру Гараўцу, які ў Курскай бітве ў адным баі збіў 9 варожых самалётаў, але загінуў сам.




Пасля вайны людзі аднаўлялі народную гаспадарку, адбудоўвалі гарады і вёскі. Гэта таксама быў вялкі працоўны подзвіг савецкага народа. Моладзь павінна ганарыцца сваімі дзядамі і прадзедамі, памятаць, што гэта яны сваім жыццём прынеслі нам свабоду. Памятаць, не забываць, каб такое ніколі больш не паўтарылася.




Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
75 гадоў таму, 14 ліпеня, фашысты спалілі вёску Новае Сяло Ярэміцкага сельскага Савета разам з жыхарамі. 268 вяскоўцаў, самай маленькай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика