На марках — адмиралы! Среди них и наш земляк Егор Томко. 21.by

На марках — адмиралы! Среди них и наш земляк Егор Томко

16.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Беларусь не марская дзяржава, аднак жыццё многіх нашых землякоў непарыўна звязана з ваенна-марскім флотам. Пасля Вялікай Айчыннай і да 1992 года амаль мільён беларусаў служылі на моры, і цяпер у рэспубліцы жыве больш за 200 тысяч былых маракоў. Не выпадкова  7 ліпеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі і блок з серыі “Адміралы ваенна-марскога флоту, ураджэнцы Беларусі”.

Адна з марак прысвечана ўраджэнцу Міёрскага раёна віцэ-адміралу Я. А. Тамко. Прозвішча крыху русіфікавана, мы прывыклі да яго мясцовага напісання — Томка. Імя падводніка, Героя Савецкага Саюза ў райцэнтры носіць новая вуліца, ім ганарыцца самая вялікая школа — СШ №3. І вось памяць пра Ягора Андрэевіча ўвекавечана ў паштовай марцы.


 Выпуску ў абарачэнне маркі і блока “Адміралы ваенна-марскога флоту, ураджэнцы Беларусі” прысвячалася вялікая ўрачыстасць у Мінску.

Пра яе расказала ўдзельніца мерапрыемства, сястра Героя Нона Саркісян:
— Нашы Міёры ў сталіцы ў суботу, 7 ліпеня, прадстаўляла дэлегацыя ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Стальмачонак, намесніка дырэктара СШ №3 Вольгі Федуковіч і мяне. Уразіла, колькі чалавек у ваенна-марской форме сабрала прэзентацыя марак. Сярод іх шмат адміралаў, нас сустракаў непасрэдна контр-адмірал Уладзімір Дронаў, з якім калісь мяне пазнаёміў брат. Да нас, міярчан, аднесліся вельмі цёпла, мы ўдзельнічалі непасрэдна ва ўрачыстасці. Кожны атрымаў у падарунак спецыяльна аформлены блок марак і інфармацыйныя лісты пра паштовы выпуск. Потым глядзелі цудоўны канцэрт. Усе моманты гэтай падзеі здымала тэлебачанне. Яно пакінула вельмі прыемныя ўспаміны.


Нона Андрэеўна прыпаднесла рэдакцыі інфармацыйны ліст Пошты Беларусі і Выдавецкага цэнтра “Марка”, які падрабязна расказвае пра новыя паштовыя выданні. Інфармацыю пра іх даслаў таксама наш няштатны аўтар Дзмітрый Васіленка. Вось што з гэтых краніц стала вядома.


 Новы паштовы праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам маракоў і прысвечаны чатыром ураджэнцам Беларусі віцэ-адміралам Георгію Нікіцічу Халасцякову, Ягору Андрэевічу Тамко і Валянціну Пятровічу Дразду, контр-адміралу Уладзіміру Мікалаевічу Дронаву. Над ім працавалі мастак Віктар Чайчук і дызайнер Яўгенія Бядонік. Друк поўнакаляровы, афсетны на мелаванай гуміраванай паперы. Памер марак 40х28 мм, намінал М, які адпавядае перасылцы міжнароднай прыярытэтнай паштоўкі. На лісце па шэсць аднолькавых марак, агульны тыраж кожнай 60 тысяч.


Да кожнай маркі таксама падрыхтавана картка для картмаксімумаў з выявамі караблёў, на якіх служылі адміралы. Гэтыя карткі ўяўляюць асаблівую цікавасць для філа- тэлістаў.


Усе чатыры маркі таксама выйшлі асобным блокам памерам 99х79 мм накладам 20000, кожны пазначаны парадкавым нумарам. Пры гэтым захаваны намінал М.


7 ліпеня ў сталічным магазіне “Філатэлія” адбылося гашэнне марак і блока спецыяльным штэмпелем “Першы дзень”.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Беларусь не марская дзяржава, аднак жыццё многіх нашых землякоў непарыўна звязана з ваенна-марскім флотам. Пасля Вялікай Айчыннай і да 1992 года амаль мільён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика