Тут яшчэ партызаны наталялі смагу . 21.by

Тут яшчэ партызаны наталялі смагу

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Міншчыне працягваецца акцыя, якую ініцыіравалі рэдакцыя «Мінскай праўды» і народны мастак Беларусі Іван Міско.

У Год малой радзімы заклікаем усіх чытачоў прыняць удзел у адраджэнні і добраўпарадкаванні крыніц, каб яны сталі сапраўды значнымі і прыцягальнымі месцамі ў вашым горадзе ці вёсцы, далі магчымасць піць чыстую ваду.
З задавальненнем расскажам пра энтузіястаў гэтай справы, паведамім адрасы, дзе патрэбна дапамога. І самі акажам арганізацыйную падтрымку ўсім не раўнадушным да сваёй малой радзімы людзям.

– Смачная?
– Халодная!.. – малы перадае мне па­шкрэбаны металічны кубак, якім толькі што зачарпнуў з нізенькага – трэба згінацца – калодзежа. Вада ў ім чысцюткая, празрыстая. Бачна, як струменіць з-пад зямлі, нібы нейкая сіла штурхае яе наверх, да людзей. Цуд дый годзе!

– Яшчэ партызан з брыгады імя Шчорса гэтая вада ратавала, – кажа дэпутат абласнога і раённага Саветаў Уладзімір Смаляк, загадчык Траскоўшчынскага ФАПа. Разам з ім і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Валянцінай Курсевіч мы прыехалі ў вёску Звінячы Мінскага раёна, каб на уласныя вочы пабачыць крыніцу, якая, на думку маіх спадарожнікаў, заслугоўвае лепшае долі.

– Прыязджае па ваду даволі людзей з наваколля ды Мінска, – расказвае Уладзімір Смаляк. – У Звінячах летам з паўсотні чалавек жыве. Чыстая вада тут як паветра патрэбная...

Чаму як паветра? На тое ёсць прычына. У свой час Звінячы трапілі ў дзяржаўную праграму «Чыстая вада». А па праўдзе – уліплі. Пра яе сёння ў вёсцы нагадвае воданапорная вежа і калонкі, з якіх нічога не цячэ. Таму партызанская крыніца цяпер ці не адзіная, даруйце за таўталогію, крыніца якаснай пітной вады.

– Самі не спрабавалі добраўпарадкаваць яе? – пытаюся ў мясцовых жыхароў, што, пабачыўшы нязвыклае шматлюддзе, падыходзяць да нас. Наперабой пераконваюць неспадзяваных гасцей: вада надзвычайная тут – год «не кісне» нават у пластыку.

– Што змаглі, тое зрабілі, а далей не атрымліваецца, – адказвае за ўсіх Сяргей Налецкі.
– А калі ўсё ж талакою ўзяцца? З дапамогай дэпутатаў?

Пэўнага адказу не чую, але відаць, што такая ідэя мясцовым насельнікам даспадобы.

– Тут не так страшна, больш-менш упарадкавана, – выносіць вердыкт Валянціна Курсевіч. – Але гэтае месца сапраўды заслугоўвае большай увагі.


Дамаўляемся распрацаваць бліжэйшым часам план сумесных дзеянняў, каб з толкам узяцца за справу.
Ініцыятыва даспадобы і Уладзіміру Смаляку. Ён кажа, што паспрабуе далучыць да яе дэпутатаў Мінскага райсавета.

І, безумоўна, з насельніцтвам папрацаваць. Тут з ім пага­джаюся на ўсе сто: калі крыніца не патрэбна самім вяскоўцам, то, лічы, яна не патрэбна будзе нікому...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Міншчыне працягваецца акцыя, якую ініцыіравалі рэдакцыя «Мінскай праўды» і народны мастак Беларусі Іван Міско. У Год малой радзімы заклікаем…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика