Зрабіць не толькі прыгожа…. 21.by

Зрабіць не толькі прыгожа…

23.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МОЖНА з упэўненасцю сказаць, што гэты год мядзяльчане забудуць няхутка. Прычым захаваюцца ў памяці не толькі маштабнае свята працаўнікоў вёскі ды гарачыя будні падрыхтоўкі да яго. Яшчэ доўга нагадваць пра “Дажынкі-2018” будзе абноўленая гарадская інфраструктура.
Шматлікія пазітыўныя змены адбываюцца сёлета ва ўстановах адукацыі.
…Маштабныя пераўтварэнні закранулі гімназію-інтэрнат: рамонт даху, фасаду, адмосткі, замена акон і дзвярэй… Гэтымі днямі сучасны выгляд набываюць абедзенная зала (вядзецца рамонт, будзе закуплена новая мэбля), фае з гардэробам, інтэрнат. “Такі маштабны рамонт адбываецца дзякуючы выдзеленым сёлета грашовым сродкам. Мы вельмі ўдзячны за магчымасць прывесці наш будынак у годны выгляд. Усе работы плануем завяршыць да 14 жніўня, бо 15-га — апошні дзень прыёмкі ўстаноў
адукацыі да новага навучальнага года, — кажа дырэктар гімназіі Ірына Азарка. — Дарэчы, уласнымі сіламі таксама вядзём рамонт.
Фарбуем сцены ў класах (там раней былі шпалеры). Працавалі і дзеці ад цэнтра занятасці, яны ачысцілі і пафарбавалі агароджу”.
…Ярка, радасна, сучасна выглядае цяпер будынак Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна. Новае гульнёвае абсталяванне з’явілася на пляцоўках яслей-сада №3, там жа абноўлены ценявыя навесы. Добраўпарадкуецца тэрыторыя яслей-сада №4: спілоўваюць старыя дрэвы, карчуюць пні, на месцы пашкоджанага
асфальту з’яўляецца тратуарная плітка.
…Папрыгажэла ў двары Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі: на змену старому асфальтаваму пакрыццю прыйшла тратуарная плітка, радуюць вока кветнікі. У будынку ж праца яшчэ ў разгары. Але прыадкрыем заслону таямніцы: пераўтварэнні пачынаюцца адразу за парогам навучальнай установы. Фае першага паверха і гардэроб стануць сучаснымі, стыльнымі і камфортнымі. А ў абедзеннай зале з’явіцца новае абсталяванне.

 


— Мы не ставілі мэту проста зрабіць прыгожа, — расказвае начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава. — Імкнёмся, каб нашы ўстановы былі бяспечнымі і камфортнымі для навучэнцаў. Тая ж сучасная плітка на падлозе замест старой вышчарбленай — гэта не толькі прыгожа і стыльна, гэта яшчэ і бяспечна. Вядзём таксама ўстаноўку аўтаномнай пажарнай сігналізацыі. Дзякуючы фінансаванню (агульная сума на правядзенне рамонтных работ ва ўстановах адукацыі — 1847 тысяч рублёў) атрымліваецца вырашыць многія пытанні, выканаць прадпісанні райаддзела па надзвычайных сітуацыях і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Грашовыя сродкі стараемся выкарыстоўваць ашчадна — вялікі аб’ём працы выканалі ўласнымі сіламі. Дарэчы, вядуцца работы не толькі ў мядзельскіх установах адукацыі.


Напрыклад, капітальна рамантуем дах у Нарацкай сярэдняй школе №1, харчблок у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці курортнага пасёлка Нарач…
…У адрамантаваным фае першага паверха Мядзельскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад-сярэдняя школа на падлозе
выкладзена з керамічнай пліткі гіганцкая шахматная дошка. Памер адной клет-
кі — 50 х 50 сантыметраў. Неўзабаве з’явяцца і адпаведныя фігуры. Будуць тут і столікі, за якімі можна згуляць у шахматы. Так што дзеткі знойдуць чым заняцца на вялікім перапынку
і ў чаканні школьнага аўтобуса.
Пазітыўныя змены адбыліся не толькі ў фае. Асноўныя віды работ — рамонт і фарбаванне фасаду, частковы рамонт даху, добраўпарадкаванне тэрыторыі (укладка новай тратуарнай пліткі, замена жалезабетоннай агароджы на металічную), устаноўка сучасных шклопакетаў. “На ўсё гэта нам выдзелена 265 тысяч рублёў, больш за палову сумы ўжо асвоілі, — расказвае дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу Людміла Семяновіч. — Значную працу вядзём і за кошт пазабюджэтных сродкаў. Штогод уласнымі сіламі рамантуем па пяць памяшканняў: здымаем старыя шпалеры, шпаклюем сцены і фарбуем іх акрылавай фарбай. Справа гэта вельмі крапатлівая і нятанная.


Акрамя таго, самі дэманціравалі стары плот і падмурак пад яго, асфальтавае пакрыццё. Калектыў шчыруе на падрыхтоўцы да “Дажынак” не толькі сваёй установы, але і ўсяго горада. Ніхто ніколі не адмовіўся. Трэба на гарадскія аб’екты — ідуць туды, трэба папрацаваць у сваёй установе — працуюць у сваёй установе. За гэта ўдзячна ўсім. Аднак асабліва хачу адзначыць рабочых па рамонце будынкаў і збудаванняў Мікалая Аляксандравіча Карабейніка і Аляксандра Антонавіча Клечко”.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота
Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МОЖНА з упэўненасцю сказаць, што гэты год мядзяльчане забудуць няхутка. Прычым захаваюцца ў памяці не толькі маштабнае свята працаўнікоў вёскі ды гарачыя будні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика