Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

23.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баярская сельская бібліятэка-дом вольнага часу (загадчыца Людміла Мінкоўская) узнагароджана дыпломам 3-й ступені і грашовай прэміяй па выніках XXVI рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Установа адзначана ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”.

***

На Мядзельшчыне зарэгістравана ад раённага савета ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў 9 пярвічных арганізацый. З іх 8 — у сельсаветах і адна — у НДЦ “Зубраня”.

***

У чацвер раніцай удзельнікі мастацкай самадзейнасці Нарацкага сельскага Дома культуры канцэртнай праграмай павіншавалі працаўнікоў ТАА “Нарачанская Ніва 2004” з пачаткам жніва. У майстэрні гучалі добрыя словы, задорныя песні, адрасаваныя хлебаробам.

***

На працягу двух дзён, 15 і 16 ліпеня, у касцёле Маці Божай Шкаплернай у райцэнтры адбыўся парафіяльны фэст. Увечары ў нядзелю шматлікія вернікі прайшлі па Мядзельскай Кальварыі — крыжовым шляху Езуса Хрыста. А ў панядзелак урачыстасці прадоўжыліся святымі Імшамі, працэсіяй вакол храма, адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баярская сельская бібліятэка-дом вольнага часу (загадчыца Людміла Мінкоўская) узнагароджана дыпломам 3-й ступені і грашовай прэміяй па выніках XXVI...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика