Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 18 лiпеня 2018 года нумар 547, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. У праграме абазначана звыш 120 мерапрыемстваў. Сярод іх уключэнне ў сельгасабарот патэнцыяльна ўрадлівых невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых зямель за кошт іх рэкультывацыі, будаўніцтва або рэканструкцыі меліярацыйных сістэм. Прадугледжаны прапрацоўка пытання аб удасканаленні парадку горадабудаўнічага планавання ў сельскіх населеных пунктах, уладкаванне месцаў масавага адпачынку на водных аб’ектах, навядзенне парадку ў месцах пахавання, прыбіранне цвёрдых бытавых адходаў у лясным фондзе. Запланавана правядзенне розных тэматычных акцый, конкурсаў, форумаў, навукова-практычных семінараў і канферэнцый. У ліку мерапрыемстваў таксама забеспячэнне садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі самазанятасці ў сельскай мясцовасці, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніцтва, рамесніцтва, аграэкатурызму, фермерскай гаспадаркі. Размова ідзе аб аказанні кансультацыйнай дапамогі, навучанні асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, прадастаўленні фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідый, а таксама аб стварэнні цэнтраў рамесніцтва, падтрымкі прадпрымальніцтва. Адказным выканаўцам мерапрыемстваў праграмы даручана штогод да 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным, прадстаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб выніках рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў. Абагульненую інфармацыю Мінэканомікі будзе прадстаўляць у Савет Міністраў штогод да 1 красавіка года, наступнага за справаздачным.
Чытаць поўнасцю:
Оставить комментарий
«
Публикации
Среда, 25.07.2018 13:11
Прокуратурой Шарковщинского района проведён анализ того, как учреждениями региона исполняются требования законодательства по борьбе с ...
Среда, 25.07.2018 12:12
Падзяка старшыні камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама аб’яўлена Іосіфу Леанідавічу Квачу ...
Понедельник, 23.07.2018 09:32
З 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей ...
Пятница, 20.07.2018 13:31
25 мальчишек и девчонок cо второго по десятый класс, которые в период учебного года посещали ...
Четверг, 19.07.2018 13:23
У год малой Радзімы ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя “Мы – разам!” Фёдэрацыі ...
СУПОЛКА РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ Ў КАНТАКЦЕ (націскай і далучайся)
КЛІЧ РАДЗІМЫ Ў АДНАКЛАСНІКАХ
Центр банковских услуг №243 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) Региональной дирекции по Витебской области ОАО "Белагропромбанк" приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.
Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 18 лiпеня...