Невясёлая раўнавага. 21.by

Невясёлая раўнавага

29.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Балельшчыкаў «Нёмана-Агра», пэўна, ненадтазадаволіўходгульнізкамандай «СМІаўтатранс». Стаўбчане актыўна наступалі, але не скарысталі рад выгадных момантаў для ўзяцця варот сапернікаў. Усё ж хвілін за дзесяць да перапынку Павел Туміловіч адкрыў лік. У другім тайме малюнак гульні не мяняўся: атакі нёманцаў, ды безвыніковыя. А вось госці са Смалявіч скарысталі свой шанц. І на табло з’явіліся лічбы раўнавагі – 1:1, якія пратрымаліся да канца матча.

Яшчэ адно ачко, пятнаццатае, не дазволіла камандзе «Нёман-Агра» падняцца вышэй дзясятага месца. Можа, пашанцуе ў Клецку, куды сёння накіроўваюцца стаўбчане. На рахунку ФК «Клецк» усяго восем ачкоў, аднак, без бою ніхто не здаецца. А асноўнымі прэтэндэнтамі на пераход у першую лігу з’яўляюцца брэсцкі «Рух» і мінскія «Крумкачы», у якіх адпаведна 35 і 32 ачкі.                      

Ф. ФЯДОТАЎ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Балельшчыкаў «Нёмана-Агра», пэўна, ненадтазадаволіўходгульнізкамандай «СМІаўтатранс». Стаўбчане актыўна наступалі, але не скарысталі рад выгадных момантаў для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика