У нядзелю, 5 жніўня, у РЦК адбудзецца раённы конкурс на лепшую сям’ю Нясвіжскага раёна 2018 года “Тата, мама, я — мая творчая сям’я”. У праграме сямейнага спаборніцтва — выстава творчых работ “Сямейны куток”, конкурсы “Візітная картка”, “Сакрэт поспеху” і іншае.
Пачатак — у 15.00. Уваход вольны.