Падчас бойкі гродзенка прабіла міліцыянту галаву абцасам (відэа). 21.by

Падчас бойкі гродзенка прабіла міліцыянту галаву абцасам (відэа)

06.08.2018 15:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: newgrodno.by

Увечары 5 жніўня ў цэнтры Гродна каля бара "Семафор" пабіліся наведнікі ўстановы і міліцыянты, паведамляе сайт newgrodno.by.

Паведамляецца, што вялікая кампанія адпачывала на летняй тэрасе бара і ў нейкі момант стала абуральна сябе паводзіць. Супрацоўнікі бара былі вымушаныя выклікаць міліцыю.

Міліцыянты паспрабавалі затрымаць разгарачаных адпачывальнікаў за адміністрацыйнае правапарушэнне, аднак тыя сталі супраціўляцца. На дапамогу ўчастковым прыбылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. У выніку пачалася бойка, да якой далучыліся мужчыны з суседняга століка: яны сталі абараняць адпачывальнікаў. У бойцы адзін з міліцыянтаў атрымаў удар абцасам у галаву.

Міліцыянта шпіталізавалі. Жанчыну, якая яго стукнула, затрымалі. 

Прычына канфлікту высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: newgrodno.by Увечары 5 жніўня ў цэнтры Гродна каля бара "Семафор" пабіліся наведнікі ўстановы і міліцыянты, паведамляе сайт newgrodno.by. Паведамляецца, што вялікая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика