Разное. 21.by

15.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не шукайце шчасця ў камодзе

Асабліва ў чужым. Гэта павінен ведаць злодзей. А гаспадару не будзе лішнім памятаць, што значным грашовым сродкам там не месца. Лепей усё ж трымаць іх у банку. Тады б не ўзнікала спраў, падобных на гэтую…
Адной ліпеньскай ноччу ў кватэры на вуліцы Цэнтральнай у райцэнтры завёўся “прывід”. Патрапіўшы ў дом, дзе грошы ляжаць, ён адамкнуў камод, скуль вынуў кашалёк, а затым паклаў усё, што там было, ва ўласную кішэню. Здабыча аказалася зусім не прывіднай: 800 польскіх злотых ды 700 амерыканскіх долараў (калі ўсё гэта пералічыць на айчынныя рублі, атрымаецца больш за 1817).
Аднак дарма “здань” спадзявалася знікнуць бясследна на світанку ў невядомым накірунку. Злодзей патрапіў у рукі да праваахоўнікаў і цяпер будзе адказваць паводле закону. Свеціць яму зусім не прывіднае пакаранне паводле часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.

Як ліхач з міліцыяй “дамаўляўся”

Хуткая язда можа давесці да непрыемнасцяў, часам і крымінальнага характару. На тое не жадаў зважаць Ілля К., які зусім не супраць з ветрыкам імчацца па шашы. Так, хоць і завецца яна нярэдка хуткаснай і ляціць стралой ад Брэста ажно да мяжы Расійскай Федэрацыі, ды, вядома ж, мае ўчасткі з абмежаванай хуткасцю.
Сёлетні год Ілля ўжо пачаў 2 студзеня з адміністрацыйнага парушэння на дарозе, і вось улетку ягоная “Аўдзі” зноў была спынена супрацоўнікам АДАІ Жабінкаўскага райаддзела міліцыі. На гэты раз аматар шпаркай язды перавысіў хуткасць больш, чым у два разы! Каб скласці адпаведны пратакол, інспектар прапанаваў грамадзяніну прайсці ў службовы аўтамабіль. А там Ілля спрабаваў “урэгуляваць справу” на дарозе, прапануючы хабар. “Дамовіцца” не атрымалася, паколькі праваахоўнік катэгарычна адмовіўся ад 200 рублёў, якія абяцаў кіроўца іншамаркі. Цяпер сапраўдную крымінальную справу супраць яго будзе разглядаць суд.

Адляцеў у вырай “Аист” і замоўкнуў тэлефон

“Будзьце пільнымі, беражыце свае рэчы, не дастаўляйце злодзею радасці!” – у чарговы раз звяртаюцца праваахоўнікі да грамадзян. Канечне, большасць з іх законапаслухмяныя, але ж трапляюцца і іншыя, нячыстыя на руку, каму карціць на чужое паквапіцца…
І таго непрацяглага часу, як маршрутка рухалася паміж пунктамі “Цукровы завод” ды “Жабінкаўская ЦРБ”, нейкаму зламысніку ўдосталь хапіла, каб завалодаць тэлефонам “Самсунг Джы-5”. У выніку гаспадыня М. страціла рэч за 370 рублёў, а міліцыі ды следству спатрэбіцца дазнацца, хто ж цяпер па тым “Самсунгу” тэлефануе…
А ў Вялікіх Якаўчыцах іншая М. пазбавілася сваёй жалезнай “птушкі” – “Аиста”. Прычым невядомы злодзей не пабаяўся сярод месяцовай летняй ночы прабрацца ў гаспадарчую пабудову. Па абодвух фактах узбуджаны справы паводле часткі 1 артыкула 205 КК.

Гвалт у сям’і – брыдкая справа

Сям’і, як такой, ужо няма – разбіўся, так бы мовіць, карабель агульнага шчасця аб жыццёвыя рыфы. І не апошнюю ролю тут сыгралі зусім не джэнтльменскія паводзіны Яўгена Р. з аграгарадка Ленінскі.
Больш за тое, былы ўжо муж адным з ліпеньскіх вечароў як снег на галаву зваліўся ў кватэру да колішняй жонкі. Пагражаючы жанчыне, якой некалі прызнаваўся ў каханні давеку, раз’юшаны Яўген згвалціў яе. Аднак дзеянні ягоныя не застануцца без пакарання: ужо раніцай наступнага дня следчы раённага аддзела Следчага камітэта вынес пастанову аб узбуджэнні супраць гвалтаўніка крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 166 КК Рэспублікі Беларусь.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь; Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не шукайце шчасця ў камодзе Асабліва ў чужым. Гэта павінен ведаць злодзей. А гаспадару не будзе лішнім памятаць, што значным грашовым сродкам там не месца. Лепей усё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика