Незабыўныя дні жніўня вераб’евіцкіх школьнікаў. 21.by

Незабыўныя дні жніўня вераб’евіцкіх школьнікаў

16.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даўно стала добрай традыцыяй у нашай школе праводзіць летнія канікулы ў турыстычным палатачным лагеры. І ў гэтым годзе вучні нашай школы разам з настаўнікамі вырашылі правесці незабыўныя дні жніўня ў турыстычным лагеры “Пілігрымы”. Вандроўнікі спыніліся на беразе возера Літоўка.

 

Калектыў лагера, нягледзячы на розны ўзрост удзельнікаў, згуртаваўся, бо дзеці агульнымі намаганнямі ўсталявалі палатачны лагер, нарыхтоўвалі дровы для вогнішча, вучыліся разводзіць вогнішча пры любых умовах надвор’я, рыхтавалі ежу. Надвор’е парадавала нас цеплынёй. Мы з захапленнем гулялі ў валейбол, праводзіліся міні-спаборніцтвы па бадмінтоне, гулялі ў шашкі і шахматы. З задавальненнем ўдзельнічалі ў займальных конкурсах і віктарынах, прымалі паветраныя і сонечныя ванны, купаліся ў возеры.  Па вечарах збіраліся каля вогнішча, спявалі песні, падводзілі вынікі дня ў сяброўскай гутарцы. Нават мабільнымі тэлефонамі карысталіся толькі вечарам, каб патэлефанаваць маме і сказаць, што ўсё добра.

1 (2)

1 (4)

1 (5)

1 (7)

1 (6)

Дзевяць дзён лагера праляцела вельмі хутка. Дамоў вярнуліся загарэлыя і адпачылыя. У агульнай працы, у сумесным адпачынку нарадзіліся сяброўская падтрымка і ўзаемавыручка. Наперадзе –новыя вандроўкі па роднай Навагрудчыне!

 

М. Нагулевіч, дырэктар турыстычнага палатачнага лагера “Пілігрымы”

Вераб’евіцкага дзіцячага сада-базавай школы 

Стоит почитать:

Самым ярким и запоминающимся мероприятием для воспитанников лагеря труда и отдыха «Новагародцы» средней школы №5 стала квест-экскурсия “Познай Новогрудок”

Безопасная жизнь — главный приоритет. Работники МЧС посетили детский оздоровительный лагерь «Свитязь»

Все новости рубрики «Лето-2018» по ссылке: http://novgazeta.by/category/leto-2018/#

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно стала добрай традыцыяй у нашай школе праводзіць летнія канікулы ў турыстычным палатачным лагеры. І ў гэтым годзе вучні нашай школы разам з настаўнікамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика