У транспартным парку – папаўненне. 21.by

У транспартным парку – папаўненне

18.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На днях у ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” прыехаў чарговы новенькі цягач сядзельны – адзін з двух толькі-толькі набытых. Другі прыбудзе ў хуткім часе. 

Чаму чарговы? Таму што ў кастрычніку мінулага года транспартны парк “Шчучынаграхімсэрвіс” папоўнілі тры такія транспартныя сродкі. 
– Першыя тры цягачы вытворчасці кампаніі “Мерсэдэс”, мы набылі разам з прычэпамі за ўласныя сродкі, два цягачы “Рэно”, што атрымліваем на днях, узялі ў лізінг, – расказвае начальнік аддзела міжнародных перавозак ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” Вячаслаў Алейзавіч Рамановіч. – Гэта вялікагрузная тэхніка задзейнічана на міжнародных перавозках для транспарціроўкі малочнай прадукцыі, будаўнічых матэрыялаў, запчастак, піламатэрыялаў, фанеры ў Польшчу, Літву, Расію. Вадзіцелі, што працуюць на цягачах, праходзяць спецыяльную падрыхтоўку, а кожныя пяць год – перападрыхтоўку.
Новенькае транспартнае папаўненне дазволіла прадпрыемству стварыць новыя працоўныя месцы, павысіць свае даходы, атрымліваць валютную выручку, што, безумоўна, станоўчым чынам адбіваецца на яго развіцці.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях у ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” прыехаў чарговы новенькі цягач сядзельны – адзін з двух толькі-толькі набытых. Другі прыбудзе ў хуткім часе.  Чаму чарговы?...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика