Правапарадак
20.08.2018
—
Разное
|
ГАЛОЎНАЕ – ВЫХАВАЎЧЫ ПРАЦЭС Напэўна, сярод жыхароў раёна многія не ўяўляюць, чым займаецца крымінальна-выканаўчая інспекцыя райаддзела міліцыі, як і пра сам факт існавання такога падраздзялення ў структуры органаў унутраных спраў. Аднак супрацоўнікі інспекцыі вырашаюць шэраг важных і неадкладных задач. І звязаны яны з аказаннем дапамогі людзям, якія аступіліся на сваім жыццёвым шляху. Роля інспектараў – выкананне розных відаў пакарання і мер крымінальнага-прававога характару без ізаляцыі ад грамадства. З кім штодзённа сутыкаюцца супрацоўнікі інспекцыі і якую работу праводзяць, расказвае начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі Уладзімір КУХАРЧЫК: – Мы працуем з асуджанымі да пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, да абавязковых і выпраўленчых работ, да абмежавання волі. Інспекцыя ажыццяўляе кантроль за ўмоўна асуджанымі, асобамі, якім судом адбыванне пакарання было адтэрмінавана, а таксама за асобамі, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Аб’ём работы вялікі, і характар яе, трэба сказаць, даволі спецыфічны. Аднак калектыў інспекцыі цяжкасцяў не баіцца, імкнецца аператыўна і якасна іх пераадольваць. Мы сустрэліся з капітанам Кухарчыкам у яго рабочым кабінеце. Акрамя начальніка ў ім размяшчаюцца яшчэ два супрацоўнікі, таму ўся невялікая плошча размеркавана граматна, з улікам інтарэсаў кожнага. Кідаюцца ў вочы ганаровыя граматы на сцяне. Так адзначана работа супрацоўнікаў інспекцыі. – Уладзімір Валянцінавіч, хочацца спытаць пра наступнае. Людзей, якія адбылі турэмнае зняволенне, у народзе нярэдка называюць кантынгентам. Вы працуеце з імі не першы год. Адчуваеце маральную, псіхалагічную нагрузку? – Служба ў міліцыі не можа быць лёгкай. Аднак, калі любіш сваю работу, то ўсё астатняе ўспрымаеш інакш. Адчуваю, што маю дачыненне да лёсаў людзей. Стараюся дапамагчы знайсці сябе, асабліва маладым. На жаль, у нашым грамадстве распаўсюджана мноства стэрэатыпаў, накшталт таго, што, хто адсядзеў, – гэта чалавек прапашчы. На работу яго не ўсе бяруць. Маўляў, навошта з такім вазіцца, час губляць, бо працаваць ён наўрад ці будзе, хутка назад у турму захоча, і т. п. Такая думка ў многім апраўдана дзякуючы паводзінам саміх асуджаных. Аднак інспектары крымінальна-выканаўчай інспекцыі стараюцца рушыць падобныя стэрэатыпы. Самае галоўнае ў нашай рабоце – прафілактычна-выхаваўчы працэс. Каб ён быў эфектыўным, цесна супрацоўнічаем з пракуратурай, службай занятасці, участковымі інспектарамі і, безумоўна, з самімі асуджанымі да тых ці іншых відаў пакарання. – Ведаем, што ў вас ёсць сумесныя мерапрыемствы, праводзяцца акцыі. Як вы ацэньваеце іх карысць? – Маё глыбокае перакананне, што кожны, хто стаіць у інспекцыі на ўліку, – гэта, у першую чаргу, асоба са сваім характарам, лёсам, праблемамі і патрэбамі. Асабіста для мяне вельмі важна дапамагчы гэтай асобе вярнуцца да нармальнага жыцця, праявіць сябе менавіта з добрага боку, адчуць сваю запатрабаванасць, заняцца сабою. Таццяна ПЯТКЕВІЧ
ХАБАР – У ДОМЕ-ІНТЭРНАЦЕ Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да былога намесніка дырэктара ДУ «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 1″, які быў затрыманы за атрыманне хабару на рабочым месцы. Паводле даных следства, службовая асоба, у абавязкі якой уваходзіла ажыццяўленне адміністрацыйна-гаспадарчых функцый установы, сістэматычна выкарыстоўвала службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах. Працуючы на пасадзе намесніка дырэктара, мужчына сістэматычна атрымліваў хабар за спрыяльнае вырашэнне пытання аб прызнанні пастаўшчыкоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў для патрэб дома-інтэрната пераможцамі ў праведзеных дзяржаўных закупках. У рамках крымінальнай справы выяўлены рад парушэнняў закона, прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню карупцыйных злачынстваў у дзяржаўнай установе. У сувязі з гэтым следствам унесена прадстаўленне ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Таццяна БЕЛАНОГ, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГАЛОЎНАЕ – ВЫХАВАЎЧЫ ПРАЦЭС Напэўна, сярод жыхароў раёна многія не ўяўляюць, чым займаецца крымінальна-выканаўчая інспекцыя райаддзела міліцыі, як і пра сам факт...
|
|