Акцэнты
22.08.2018
—
Разное
|
ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСІ Міністэрства інфармацыі паведамляе, што 2 верасня ў г. Іванава Брэсцкай вобласці будзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства. Асноўная ідэя мерапрыемства – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання. Састаўной часткай свята, акрамя праграмных мерапрыемстваў, з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга», якая пройдзе па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны. Напярэдадні свята адбудзецца Міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», а таксама навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі г. Іванава і раёна. 2 верасня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята, цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі, выступленне гасцей свята. БелТА
КАЛЯ ДЗВЮХ ТЫСЯЧ УДЗЕЛЬНІКАЎ ЗБЯРЭ V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ У мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел амаль дзвюх тысяч чалавек. Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва». Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў. Секцыі пройдуць па асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека. Пройдуць пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, бізнес-сустрэчы і дзелавыя перагаворы, у якіх прымуць удзел кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін. Падчас форуму традыцыйна адбудзецца пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Пройдуць таксама Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў. У дні форуму будзе працаваць выстаўка-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. На працягу ўсіх дзён работы выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана канцэртная праграма «Садружнасць культур – садружнасць народаў» з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі. V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Арганізатарам выступаюць Савет Рэспублікі Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама. БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСІ Міністэрства інфармацыі паведамляе, што 2 верасня ў г. Іванава Брэсцкай вобласці будзе праходзіць Дзень беларускага...
|
|