У мінулую суботу ў Вялікіх Нямках святкавалі Дзень вёскі. 21.by

У мінулую суботу ў Вялікіх Нямках святкавалі Дзень вёскі

23.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У мінулую суботу каля Вяліканямкоўскага сельскага Дома культуры было надзвычай шумна, людна і весела. Вяскоўцаў сабрала свята, што стала традыцыйным і насамрэч адным з самых любімых. Ужо сёмы год запар вяліканямкоўцы збіраюцца ў бярозавым гаі, каб разам адзначыць аднавяскоўцаў, якія за апошні год дасягнулі надзвычайных вынікаў у розных галінах.



Традыцыю святкавання Дня вёскі зарадзіў экс-старшыня Вяліканямкоўскага сельвыканкама Уладзімір Соніч. На пачатку года ён склаў свае паўнамоцтвы. Зараз яго справу прадаўжае Аліна Прывалава. Аднак яго ўнёсак у адраджэнне роднай вёскі і сёння відавочны, а сам Уладзімір Ігнатавіч — адзін з самых паважаных вяскоўцаў. Не дзіўна, што менавіта яго, неабыякавага і чулага чалавека, гатовага заўсёды прыйсці на дапамогу, Аліна Мацвееўна запрасіла на сцэну для ўзнагароджання першым.

Дарэчы, падзяк у гэты день гучала шмат. У сельвыканкаме па-сапраўднаму ганарацца людзьмі, якія жывуць побач. Найбольш выдатных з іх віталі на сцэне. Гэта дырэктар Вяліканямкоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Віталь Шчарбакоў, сацыяльны работнік Святлана Лісімава, культарганізатар  Вяліканямкоўскага сельскага Дома культуры Валянціна Пасканная. Разам з імі — настаўніца пачатковых класаў Ірына Мельнікава і яе калега, што выкладае нямецкую мову, Марыя Дзямчыхіна. Сярод школьнікаў таксама ёсць зоркі. Адна з іх — Анастасія Бясчотнава.



Ляснічаму Вяліканямкоўскага лясніцтва Фёдару Рассафонаву таксама было што сказаць. Акрамя віншаванняў са святам, якія прагучалі з яго вуснаў у бок аднавяскоўцаў, ён узнагародзіў леснікоў Пятра Філімонава і Міхаіла Мызянкова.

Прадстаўнікоў аграрнага сектара на свяце, на жаль, не было. Жнівень — гарачая пара для гаспадаркі. Яшчэ не скончылася жніво. Падыходзіць час карманарыхтоўкі.  Пакуль не да адпачынку. Але імёны лепшых прадстаўнікоў галіны агучыла старшыня прафкама ААТ «Нямкі» Таццяна Куранная. Сёння смела можна назваць узорнай работу камбайнера Георгія Джанкова, жывёлавода Мікалая Васіленка, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці Пятра Клапкова і загадчыка складам гаруча-змазачных матэрыялаў Івана Джанкова.

Асобная старонка святочнага мерапрыемства — знаёмства з першакласнікамі. Так ужо павялося, што ў 1-ы клас дзяцей тут збірае гаспадарка — ва ўрачыстых абставінах дарыць першыя ў іх жыцці партфелі з неабходным наборам канцтавараў. У гэтым годзе ў Вялікіх Нямках усяго два першакласнікі — Яўгенія Цітушкіна і Уладзіслаў Ціткоў. Разам з імі была іх настаўніца Надзея Піражкова, якая ўжо на наступным тыдні павядзе сваіх шкаляроў у цудоўную краіну ведаў.

Аднак не толькі гаспадарка падтрымлівае школу. Ёсць у Вялікіх Нямках і прыватны мецэнат. Гэта дырэктар магазіна «Лепшы» Андрэй Парахаўнік. Другі год запар ён на свяце вёскі перадае дырэктару школы Віталю Шчарбакову падарункі для малодшых школьнікаў.

Разам з творчым актывам сельсавета да галоўнага свята вёскі рыхтуюцца і вяліканямкоўцы. Кожны прыбірае сваю сядзібу як мага лепей, а вось у сельвыканкаме даюць гэтым старанням аб'ектыўную ацэнку. На свяце вынікі гэтага спаборніцтва падводзяцца, а пераможцы з гонарам чапляюць на фасад шыльду «Дом узорнага побыту». У гэтым годзе такую пашану атрымалі Ганна Зайцава (дыплом III ступені), Васіль і Іна Селюковы (дыплом II ступені), Сяргей і Юлія Цітовы і Павел і Таццяна Селюковы (дыплом I ступені).

З асобай шчырасцю вядучыя — Ірына Карпенка і Ірына Верасавая — віталі тых, хто ў гэтым годзе  зрабіў новы крок у сваім жыцці. Немаўляты Дзіма Мызянкоў, Арцём Кічыгін, Уладзіслаў Васькоў, Дзяніс Камар только з'явіліся на свет. Аляксандр Гатальскі і Марыя Дзямчыхіна Андрэй Пісякоў і Наталля Карпенка, Антон Кавалёў і Ганна Райкова пабраліся шлюбам. А вось Артур Цітушкін, Яўгенія Хамякова і Уладзіслаў Тачылін паспрабуюць сябе ў якасці маладых спецыялістаў. Яўгенія будзе займацца выхаваннем малодшых школьнікаў у групе падоўжанага дня. Артур — механік ААТ «Нямкі», а Уладзіслаў стане прадаўжальнікам бацькоўскай справы ў фермерскай гаспадарцы «Тачылін».

Добрым падарункам для вяліканямкоўцаў сталі выступленні не только творчых аднавяскоўцаў, але і зямлячак Вольгі Пасканнай і Ірыны Буча.

Ганна КОДАЛАВА.

Больше фотографий с события смотрите в наших группах  Вконтакте,   Одноклассниках  и  Facebook

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу каля Вяліканямкоўскага сельскага Дома культуры было надзвычай шумна, людна і весела. Вяскоўцаў сабрала свята, што стала традыцыйным і насамрэч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика