Что делать с небывалым урожаем яблок и картофеля?
25.09.2018
—
Разное
|
Что делать с небывалым урожаем яблок и картофеля?
11:13 / 24.09.2018
392
Калі ў вас ёсць вольнаы час, то рэалізацыя лішніх яблыкаў можа стаць не толькі матэрыяльна выгаднай, але і цікавай. Гэтым карыстаюцца некаторыя астраўчане – у асноўным пенсіянеры. Па буднях і ў выхадныя дні яны з кошычкам-другім яблыкаў выходзяць на гандлёвыя лаўкі. І забіваюць тым самым трох зайцаў: лішкі збудуць, грошай падзаробяць і з людзьмі паразмаўляюць.
Аддай Калі ў вас хапае часу толькі на тое, каб падабраць з зямлі апалыя яблыкі, а вам яны без патрэбы, скарыстайцеся спосабам, які апошнім часам набірае сярод астраўчан усё большую папулярнасць: аддайце іх бясплатна – ды не сябрам, якія з вашай «падачы» таксама на гэтыя фрукты ўжо нават не глядзяць, а незнаёмым людзям. Закіньце аб'яву ў газету або ў сацыяльныя сеткі – жадаючыя забраць знойдуцца. А калі жывяце на бойкай вуліцы – проста выстаўце скрынку ці кошык ля веснічак: мо каму спатрэбяцца? Усё ж лепш, чым згніюць… Ведаю: многія так робяць.
Яблыкі-апад прымае служба нарыхтовак Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства па 5 капеек за кілаграм. Інфармацыю для сувязі з нарыхтоўчай канторай можна знайсці на стэндах сельскіх і гарадскіх магазінаў Астравецкага філіяла аблспажыўтаварыства. *Разлік можна атрымаць адразу. Вяскоўцы, якія рабілі заяўку ў мясцовым магазіне, атрымаюць грошы ад прадаўца па званку з канторы – часцей за ўсё у дзень здачы.
На сённяшні дзень нарыхтоўчая кантора закупіла 120 тон яблыкаў. Некаторыя скажуць: здаваць – не варта скурка выдзелкі… Але калі ў каго «прамысловыя запасы» – то чаму б не паспрабаваць зарабіць хоць нешта?
Бульба ў гэтым годзе таксама ўрадзіла. Служба нарыхтовак закупле яго па 15 капеек за кілаграм. Другі хлеб у канторы прымае спецыяльная камісія, якая ацэньвае яго стан: бульба павінна быць адборнай, сухой, без гнілі, пашкоджанняў драцянікам і іншых пашкоджанняў. Яна таксама прымаецца ў сетках. Як і кожны год, у Гудагай, дзе размяшчаецца раённая «база», можна здаваць капусту, моркву, буракі, часнок, а таксама брусніцы і журавіны.
– Ураджай яблыкаў у гэтым годзе багаты, таму мы чакаем ад астраўчан заявак, – расказвае начальнік службы нарыхтовак Ніна Мікалаеўна Бразевіч. – Цана 5 капеек за кілаграм устаноўлена па ўсёй рэспубліцы і ўжо не павялічыцца. «На яблыках» у нас працуюць тры машыны, якія па заяўках даедуць у любы куточак раёна. Дапамагае нарыхтоўчая кантора і з тарай – аб тым, што яна патрабуецца, неабходна паведаміць у заяўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яблыкі ў гэтым годзе ўрадзілі. Куды падзець лішкі ўраджаю, высвятляў карэспандэнт «АП»
|
|