У Мінскім раёне двух мужчын засыпала зямлёй у траншэі (фота). 21.by

У Мінскім раёне двух мужчын засыпала зямлёй у траншэі (фота)

01.10.2018 11:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

У вёсцы Вялікі Трасцянец Мінскага раёна двух мужчын засыпала зямлёй у траншэі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны 30 верасня. Мужчыны (ім 26 і 36 гадоў) пракладвалі каналізацыю, іх засыпала на глыбіні каля трох метраў — аднаго з галавой, другога — па шыю.

На месца выклікалі ратавальнікаў, якія з дапамогай спецінструментаў вызвалілі мужчын і перадалі іх медыкам. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў рэанімацыі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. У абласной бальніцы знаходзіцца і другі мужчына, яго стан ацэньваецца як здавальняючы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У вёсцы Вялікі Трасцянец Мінскага раёна двух мужчын засыпала зямлёй у траншэі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны 30 верасня....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика