Тэмпература панізіцца, ападкаў паменшае. 21.by

Тэмпература панізіцца, ападкаў паменшае

05.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


На гэтым тыдні, у параўнанні з мінулым, метэаролагі абяцаюць не такое цёплае надвор’е, але без асаблівых ападкаў, захаваюцца ранішнія туманы, вецер — умераны.

Сёння, 5 лістапада, чакаецца суцэльная воблачнасць. Ёсць верагоднасць невялікага дажджу ў другой палове дня. Паўднёва-ўсходні вецер — 6 — 7 метраў за секунду. Дзённая тэмпература — +9…+10 °С, уначы — да 9 градусаў са знакам “+”.

У аўторак, 6 лістапада, будзе воблачна на працягу дня, але спецыялісты абяцаюць без ападкаў. Паўднёвы вецер — 4 — 6 м/с. Раніцай магчымы туман. 10…12 градусаў цяпла — удзень, +6…+8 — ноччу.

Больш сонечнай, воблачнай, але з праясненнямі, будзе для жыхароў раёна серада¸7 лістапада. Захаваецца паўднёвы вецер у межах 4 — 6 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +8…+10 °С, ноччу слупок тэрмометра падымецца  да 4 градусаў вышэй за нуль.

Сонечнае і без ападкаў абяцаюць нам надвор’е і ў чацвер, 8 лістапада. Праўда, раніцай і вечарам магчымы туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Удзень — +7…+10 °С, уначы — +3…+4 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні, у параўнанні з мінулым, метэаролагі абяцаюць не такое цёплае надвор’е, але без асаблівых ападкаў, захаваюцца ранішнія туманы,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика