Пад Кобрынам у аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі. 21.by

Пад Кобрынам у аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі

27.11.2018 11:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву БЕЛТА

Пад Кобрынам у кювет з'ехаў аўтобус з беларускімі турыстамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося каля міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску "Макраны". Тураўтобус Neoplan ехаў з экскурсіі са Львова. У аўтобусе быў кіроўца і 47 пасажыраў — усе грамадзяне Беларусі. Паведамляецца, што 42-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем, ад чаго аўтобус з'ехаў у кювет.

Сур'ёзных траўмаў пры аварыі не атрымаў ніхто. Ёсць звесткі, што некалькі чалавек атрымалі ўдары. Дзвюх пасажырак даставілі ў бліжэйшую лякарню, падазраючы ў іх закрытую чэрапна-мазгавую траўму, але дыягназ не пацвердзіўся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не ўлічыў умова надвор'я і быў няўважлівы на дарозе. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву БЕЛТА Пад Кобрынам у кювет з'ехаў аўтобус з беларускімі турыстамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. ДТЗ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика