Для гурманов и не только. Ассортимент Ушачского райпо пополнился роллами. 21.by

Для гурманов и не только. Ассортимент Ушачского райпо пополнился роллами

05.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асартымент райспажыўтаварыства на мінулым тыдні папоўніўся роламі. Названы прадукт японскай кухні папулярны ў многіх краінах свету, існуе мноства варыянтаў яго прыгатавання. Ушацкія ж спецыялісты аддзела грамадскага харчавання спыніліся на трох самых распаўсюджаных разнавіднасцях ролаў – “Філадэльфія”, “Чыкен” і “Рол з сёмгай”. Асноўнымі іх інгрэдыентамі з’яўляюцца рыс, морапрадукты, сыр, агародніна. Ацаніць навінку ўшачане могуць у кафэ “Папараць-кветка”, “Тайм-аўт” і “Кулінарыі”. Да ролаў тут прапануецца і тры віды спецыяльных соусаў – соевы, імбірны і васабі.

– Мы яшчэ не паспелі выставіць цану на свежую навінку, як пакупнікі ўжо цікавіліся і хацелі хутчэй паспрабаваць. Першыя партыі ў нас надоўга не затрымаліся! – адзначыла прадавец “Кулінарыі” Ізабэла Мягель (на здымку).

Ну а ад аматараў гэтай стравы давялося пачуць, што ва Ушачах даволі прымальны кошт – у сярэднім 25 рублёў за кілаграм, якога хопіць на немалую кампанію. Калі попыт на ролы акажацца высокім, у райспажыўтаварыстве гатовы разнастаіць асартымент, асвоіўшы і іншыя рэцэпты.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асартымент райспажыўтаварыства на мінулым тыдні папоўніўся роламі. Названы прадукт японскай кухні папулярны ў многіх краінах свету, існуе мноства варыянтаў яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика