На Міншчыне злодзеі з Расіі "падпрацоўвалі" работнікамі "Мінгаза". 21.by

На Міншчыне злодзеі з Расіі "падпрацоўвалі" работнікамі "Мінгаза"

12.12.2018 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

На Міншчыне злодзеі з Расіі "падпрацоўвалі" работнікамі "Мінгаза". Адзін з мужчын рабіў выгляд, што правярае ў кватэры газавае абсталяванне, іншы ў гэты момант шукаў грошы. У лістападзе заява ў міліцыю паступіла ад 80-гадовай жыхаркі Заслаўя. У яе пасля візіту невядомых зніклі 5 долараў, 45 рублёў і банкаўская картка, з якой былі знятыя грошы. Агульныя страты склалі 1155 рублёў.

Пасля былі здзейснены аналагічныя злачынствы. 8 снежня пасля чарговай спробы "праверыць газавае абсталяванне" зламыснікаў затрымалі ў Калодзішчах. На гэты раз пацярпела 82-гадовая жанчына. Затрыманыя — грамадзяне Расіі, прыехалі з Разанскай вобласці. У іх дачыненні распачалі крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж". Міліцыя высвятляе, да якіх яшчэ злачынстваў расіяне маюць дачыненне, інфармуе сайт uvd-mo.gov.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА На Міншчыне злодзеі з Расіі "падпрацоўвалі" работнікамі "Мінгаза". Адзін з мужчын рабіў выгляд, што правярае ў кватэры газавае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика