Кухары рыхтуюцца да стартаў . 21.by

Кухары рыхтуюцца да стартаў

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магчымасці рэстараннага бізнесу ў рамках падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года вывучалі ўдзельнікі семінара, які адбыўся ў Мінскім раёне. Удзел у ім бралі тураператары, якія працуюць на рынку турыстычных паслуг.

– Мы распрацавалі даведнік для ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года, – распавядае інструктар-метадыст Мінскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Ураджай» Любоў Максімава. – У ім дзевяць раздзелаў, адзін з якіх прысвечаны гастранамічнай індустрыі.

На сённяшні дзень у Мінскім раёне налічваецца звыш 600 кропак грамадскага харчавання рознай формы ўласнасці. Гэта рэстараны, кафэ, установы тыпу бістро, сталовыя... Некалькі такіх аб’ектаў і наведалі ўдзельнікі семінара.

Перш за ўсё прыемна ўражвае інтэр’ер: кожны ўладальнік імкнецца аформіць яго ў адметным стылі.
Так, адзін з уладальнікаў рэстарана (ён жа вядомы мастак, які жыве ў Францыі) аформіў сцены свайго аб’екта харчавання ўласнымі карцінамі. Творчасць прысутнічае і ў працы повараў гэтай установы. Страў тут рыхтуюць нямнога, але яны такія, што надоўга запамінаюцца наведвальнікам.

Пра кухню. Яе брэндам ужо перасталі быць адны толькі дранікі, хаця гэта нацыянальная страва прысутнічае ў меню кожнай кропкі грамадскага харчавання. Сёння наш рэстаранны бізнес прапаноўвае гасцям еўрапейскую і сусветную кухню.

Высветлілася, што сыравіна для прыгатавання большасці страў падыходзіць свая, беларуская. Гэта дазваляе знізіць кошт стравы. Але наведвальнікі нярэдка губляюцца ў здагадках: чаму гэта адна і тая ж страва ў Беларусі каштуе па-рознаму? Зрэшты, тут ёсць пэўная асаблівасць. Справа ў тым, што сыравіну для прыгатавання страў салідныя айчынныя рэстараны бяруць толькі ў тых прыватных і грамадскіх вытворцаў, якія атрымліваюць экалагічна чыстую прадукцыю і маюць адпаведны сертыфікат.

Многія аб’екты грамадскага харчавання знаходзяцца ў складзе гасцінічных комплексаў, што істотна павышае попыт на іх, спрыяе даходам уладальнікаў гэтых устаноў. Напрыклад, пры рэспектабельным клубе можа быць арганізаваны цір для аматараў стральбы і г. д. Звычайна пры гасцініцах працуюць лазні, SPA-салоны, залы са спартыўнымі трэнажорамі, якія прыцягваюць сюды наведвальнікаў. І, безумоўна, госці ахвотна карыстаюцца магчымасцямі рэстараннай вытворчасці.

Удзельнікі семінара пераканаліся: рэстаранны бізнес прысталічча можа дастойна прадстаўляць нашу краіну на ІІ Еўрапейскіх гульнях 2019 года. Што ж датычыцца тур­аператараў, дык яны ўзялі сабе на заметку ўсё найлепшае ў сістэме грамадскага харчавання.

Да пачатку «малой алімпіяды» застаецца прыкладна паўгода, хаця першыя яе пасланцы пачнуць прыбы­ваць у Беларусь ужо ў красавіку. Часу для выпраўлення асобных недахопаў яшчэ дастаткова.

Ёсць слушныя прапановы наконт беларускай мовы. На думку некаторых удзельнікаў семінара, яна павінна быць прадстаўлена ў стасунках з іншаземнымі турыстамі. Таксама ў пагоні за еўрапейскімі брэндамі не варта надта аддаляцца ад нацыянальнай кухні, інакш прадстаўнікі замежжа не змогуць ацаніць нашу аўтэнтычнасць у гэтай сферы.

– Мы правялі конкурс сярод тураператараў, яго пераможцам стала кампанія «Цэнтркурорт». Але гэта зусім не азначае, што іншыя тураператары не змогуць прыняць удзел у абслугоўванні гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў. Мы разгледзім любыя прапановы, – зазначыў намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчымасці рэстараннага бізнесу ў рамках падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года вывучалі ўдзельнікі семінара, які адбыўся ў Мінскім раёне.…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика