За ёлкой – на ярмарку! С 22 декабря Ушачский лесхоз начинает реализацию новогодних деревьев
19.12.2018
—
Разное
|
Па-ранейшаму многія беларусы ў навагоднія святы аддаюць перавагу жывой елцы або сасне. Па ўсёй краіне днямі пачынаюць працаваць спецыялізаваныя кірмашы – больш тысячы кропак, дзе можна набыць навагоднія дрэвы. Паклапаціўся лясгас і пра тых, хто, як у легендарным савецкім кінафільме “Іронія лёсу або з лёгкай парай!”, 31 снежня з сябрамі ходзіць у лазню: на плошчы таксама будуць прадавацца бярозавыя венікі па 2 рублі за штуку. Набыць дрэўцы па кірмашнай цане можна і ва ўсіх лясніцтвах у рабочыя дні – з 8 да 17 гадзін. Абавязкова захоўвайце на шляху да дома дакумент (чэк, квітанцыю), каб пацвердзіць законнасць яго набыцця. У перадсвяточныя дні ўзрастае колькасць выпадкаў самавольных высечак маладняку. Нагадаем, што парушальніку давядзецца заплаціць куды большую суму, чым пры пакупцы. За незаконнае знішчэнне, высечку або пашкоджанне дрэў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 50 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200. Акрамя таго, незалежна ад сумы штрафу парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Рэйды ж па выяўленні незаконных высечак будуць праводзіцца рэгулярна. У арсенале і сучасныя тэхналогіі: у лясах Віцебшчыны ўстаноўлена больш сотні фотапастак. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па-ранейшаму многія беларусы ў навагоднія святы аддаюць перавагу жывой елцы або сасне. Па ўсёй краіне днямі пачынаюць працаваць спецыялізаваныя кірмашы – больш...
|
|