Эх, Калядачкі! Бліны-ладачкі… Фотарэпартаж аб тым, як Нясвіжчына дружна адзначыла Калядныя святы. 21.by

Эх, Калядачкі! Бліны-ладачкі… Фотарэпартаж аб тым, як Нясвіжчына дружна адзначыла Калядныя святы

14.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Са святочнага шэсця на цэнтральнай вуліцы горада пачаўся раённы  агляд-конкурс калядных гуртоў “Калядная зорка” ў Нясвіжы. Пачатак  народнага гуляння многія  несвіжане і госці горада чакалі на Ратушнай  плошчы, дзе непадалёку ад катка размясцілася галоўная сцэна мерапрыемства.

Яркія сцэнічныя вобразы  ўсіх удзельнікаў  радавалі кожнага, хто завітаў у нядзелю вечарам у Нясвіж. Зімовыя забавы, віншаванні з Калядамі, гумарэскі, шумныя  карагоды, гаданне  цыганак, сэлфі з любімымі  героямі казак, шчодрыя  пачастункі калядоўшчыкаў — чаго тут толькі ні было. На працягу некалькіх гадзін  весяліўся народ — і дарослыя, і дзеці.


У заключэнне народнага свята прайшла цырымонія  ўзнагароджання ўдзельнікаў Калядак у розных намінацыях. дыпломы і падарункі пераможцам (сярод якіх  — калектывы прадпрыемстваў раёна у намінацыях “Захаванне і развіццё народных традыцый”, “Лепшая Калядная зорка”, “Высокае прафесійнае майстэрства” і іншых) уручыў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама А.М. Балцянкоў.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са святочнага шэсця на цэнтральнай вуліцы горада пачаўся раённы  агляд-конкурс калядных гуртоў “Калядная зорка” ў Нясвіжы. Пачатак  народнага гуляння многія 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика